ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 14 декабря 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзежнай палiтыкi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 14 снежня 1995 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, у далейшым якiя будуць
называцца "Бакi",
     iмкнучыся  да развiцця  i ўзмацнення  дружалюбных адносiн памiж
дзвюма дзяржавамi,
     перакананыя  ў  тым,  што  супрацоўнiцтва  ў галiне маладзёжнай
палiтыкi мае важнае значэнне ў зблiжэннi i паглыбленнi узаемаадносiн
памiж дзвюма народамi,
     жадаючы развiваць i ў далейшым сяброўскiя сувязi памiж моладдзю
Беларусi i Украiны,
     маючы на ўвазе, што на  сучасным этапе развiцця грамадства роля
моладзi ў вырашэннi грамадскiх праблем няспынна ўзрастае,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  усямерна   садзейнiчаць  павышэнню  i  ўзмацненню
супрацоўнiцтва ў  галiне маладзёжнай палiтыкi.  Бакi будуць iмкнуцца
далучыць  моладзь i  маладзёжныя арганiзацыi  да рэалiзацыi  праграм
супрацоўнiцтва   ў  галiне   эканомiкi,  экалогii,   аховы  здароўя,
адукацыi, культуры i спорту.

                             Артыкул 2

     Бакi   будуць   спрыяць   эфектыўнаму   ўзаемакарыснаму  абмену
iнфармацыяй  у  галiне  маладзёжнай  палiтыкi, фармiраванню сумесных
банкаў  дадзеных,  правядзенню  семiнараў,  канферэнцый, двухбаковых
кансультацый.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць заахвочваць маладзёжныя  абмены з мэтай азнаямлення
моладзi  дзвюх  краiн  з  iх  культурнай  спадчынай, сучасным станам
культуры,  лiтаратуры   i  мастацтва  праз   арганiзацыю  фестываляў
мастацтваў,  конкурсаў,  выстаў,  гастроляў  выканаўчых калектываў i
салiстаў,  правядзення дзён  лiтаратуры i  мастацтва творчай моладзi
Беларусi на Украiне i Украiны на Беларусi; накiраванне прадстаўнiкоў
творчай  моладзi  для  ўдзелу  ў  разнастайных семiнарах, конкурсах,
вечарынах  i  iншых  мерапрыемствах,   якiя  будуць  правадзiцца  на
двухбаковай аснове.

                             Артыкул 4

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  пашырэнню  кантактаў памiж маладымi
грамадзянамi,  фармiраванню  сiстэмы   абмену  па  вывучэнню  вопыта
работы,   правядзенню   сумесных   семiнараў,   арганiзацыi  сiстэмы
рэалiзацыi  двухбаковых   праектаў  у  галiне   прадпрымальнiцтва  i
фэрмерства.

                             Артыкул 5

     Бакi  будуць  iмкнуцца  да  стварэння  двухбаковай  комплекснай
праграмы   ў   галiне   аховы   здароўя,   прафiлактыкi  наркаманii,
таксiкаманii, алкагалiзма сярод непаўналетнiх i моладзi. Бакi будуць
надаваць  сур'ёзную  ўвагу  прафiлактыцы  распаўсюджвання СНIД сярод
моладзi.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  абменьвацца вопытам работы  сацыялагiчных службаў,
аказваючых псiхалагiчную, юрыдычную i iншую дапамогу непаўналетнiм i
маладым грамадзянам.
     Бакi  будуць   спрыяць  фармiраванню  двухбаковых   праграм  па
аказанню  сацыяльнай  дапамогi  i  падтрымкi  iнвалiдам,  а  таксама
недзеяздольнай моладзi.

                             Артыкул 7

     Бакi  накiроўваюць свае  намаганнi па  фармiраванне двухбаковых
праграм па  аздараўленню экалагiчнага стану ў  гарадскiх i населеных
пунктах з удзелам маладых людзей, маладзёжных аб'яднанняў.

                             Артыкул 8

     Бакi   будуць  спрыяць   развiццю  сувязей   памiж  спартыўнымi
арганiзацыямi дзвюх дзяржаў i аказваць садзеянне ў развiццi фiзiчнай
культуры i масавага спорту  сярод маладзёжных, студэнцкiх i школьных
арганiзацый, праводзiць мерапрыемствы па фармiраванню здаровага ладу
жыцця  насельнiцтва, у  тым лiку  моладзi. Канкрэтныя  формы i ўмовы
супрацоўнiцтва  будуць  вызначацца  на  падставе  прамых пагадненняў
памiж зацiкаўленымi партнёрамi дзвюх краiн.

                             Артыкул 9

     Бакi  будуць садзейнiчаць  маладзёжным абменам,  у тым  лiку, у
якiх   будуць   прымаць   удзел   прадстаўнiкi   моладзi  украiнскай
нацыянальнасцi,   якiя   пражываюць   у   Рэспублiцы   Беларусь,   i
прадстаўнiкi моладзi  беларускай нацыянальнасцi, якiя  пражываюць на
Украiне;  будуць  падтрымлiваць  абмены  маладзёжнымi  i студэнцкiмi
атрадамi, атрадамi дабраахвотнай працы,  а таксама развiваць сiстэму
маладзёжнага турызму ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.

                            Артыкул 10

     У  мэтах  эфектыўнага  выканання  палажэнняў  гэтага Пагаднення
адпаведнымi  мiнiстэрствамi, ведамствамi  i арганiзацыямi Рэспублiкi
Беларусь i Украiны могуць распрацоўвацца i падпiсвацца мiжведамасныя
пагадненнi  i  рабочыя  пратаколы  супрацоўнiцтва,  якiя  закранаюць
праблематыку адпаведных мiнiстэрстваў i ведамстваў.

                            Артыкул 11

     Гэта Пагадненне  ўступае ў сiлу з  дня падпiсання, дзейнiчае на
працягу  пяцi  год  i  будзе  аўтаматычна  падаўжацца  на  наступныя
пяцiгадовыя перыяды,  калi нi адзiн  з Бакоў пiсьмова  не паведамiць
iншы  Бок  аб  сваiм  рашэннi  спынiць  дзеянне  Пагаднення за шэсць
месяцаў да сканчэння чарговага перыяду.

     Здзейснена  ў г.Кiеве  14 снежня  1995 года  у двух экзэмплярах
кожны на  беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России