ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол от 16 января 1996 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Дзяржавай Катар"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАВАЙ КАТАР*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 16 студзеня 1996 г.

     Рэспублiка Беларусь   i   Дзяржава  Катар,  кiруючыся  ўзаемным
жаданнем   умацоўваць   i   развiваць   дружалюбныя    адносiны    i
супрацоўнiцтва    памiж   дзвюма   краiнамi,   вырашылi   ўстанавiць
дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў.
     Абодва бакi   выказваюць   надзею   на  тое,  што  ўстанаўленне
дыпламатычных адносiн i абмен пасламi памiж дзвюма дзяржавамi  будзе
спрыяць  развiццю  двухбаковых  адносiн  i  ўмацаванню  мiру ва ўсiм
свеце.
     Рэспублiка Беларусь   i  Дзяржава  Катар  выражаюць  гатоўнасць
будаваць  свае  двухбаковыя  адносiны  ў  адпаведнасцi  са  Статутам
Арганiзацыi   Аб'яднаных   Нацый   i  на  аснове  прынцыпаў  мiрнага
суiснавання,   роўнасцi,   узаемнай   павагi   да   суверэнiтэта   i
тэрытарыяльнай  цэласнасцi  адзiн  аднаго  i неўмяшання ва ўнутраныя
справы адзiн аднаго.

     Здзейснена ў   Нью-Йорку   16   студзеня   1996   года  ў  двух
экзэмплярах,  кожны на  беларускай,  арабскай  i  англiйскай  мовах,
прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь              За Дзяржаву Катар
Аляксандр Сычоў                     Хасан Алi Хусэйн Аль-Нiмах
Пасол                               Пасол
Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь                 Дзяржавы Катар
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России