ПРАТАКОЛ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I СУВЕРЭННЫМ ВАЕННЫМ
МАЛЬТЫЙСКIМ ОРДЭНАМ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 30 красавiка 1996 г.
Рэспублiка Беларусь i Суверэнны Ваенны Мальтыйскi ордэн,
кiруючыся ўзаемнымi iнтарэсамi развiвать двухбаковае
супрацоўнiцтва,
вырашылi з гэтага дня ўстанавiць дыпламатычныя адносiны.
Высокiя Дагаварныя Бакi з гэтай мэтай абмяняюцца сваiмi
прадстаўнiкамi на ўзроўнi Надзвычайных i Паўнамоцных Паслоў i будуць
прымяняць палажэннi Венскай Канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад
18 красавiка 1961 года.
Ўпаўнаважаныя Рэспублiкi Беларусь i Суверэннага Ваеннага
Мальтыйскага Ордэна падпiсалi гэты Пратакол, здейснены на беларускай
i англiйскай мовах. Абодва тэксты з'яўляюцца аднолькава
аўтэнтычнымi.
30 красавiка 1996 года ў Парыжы.
За Рэспублiку Беларусь За Суверэнны Ваенны
Подпiс Мальтыйскi Ордэн
Подпiс