ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 12 июля 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАДАЧЫ КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ,
ЯКIЯ АДНОСЯЦЦА ДА ЛIТОЎСКАЙ ТЭРЫТОРЫI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 13 лютага 1997 г.

Ратыфiкавана: Закон  Рэспублiкi  Беларусь  ад  7  лютага 1997  г.  N
3-З  "Аб  ратыфiкацыi  Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам  Лiтоўскай  Рэспублiкi  аб  перадачы   картографа-геадэзiчных
матэрыялаў,   якiя  адносяцца  да  лiтоўскай  тэрыторыi"  (Ведамасцi
Нацыянальнага  сходу   Рэспублiкi   Беларусь,   1997   г.,   N   12,
арт.232-233).

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Лiтоўскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца Бакамi,
     грунтуючыся на     прынцыпах     добрасуседскiх    адносiн    i
супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i  Лiтоўскай  Рэспублiкай,
замацаваных у Дагаворы ад 6 лютага 1995 года,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Беларускi Бок,  улiчваючы iнiцыятыву Лiтоўскага Боку ў  набыццi
картографа-геадэзiчных   матэрыялаў,  якiя  адносяцца  да  лiтоўскай
тэрыторыi i захоўваюцца ў  Рэспублiцы  Беларусь,  перадае  Лiтоўскай
Рэспублiцы       на       кампенсацыйнай      аснове      адпаведныя
картографа-геадэзiчныя матэрыялы.

                             Артыкул 2

     Перадача картографа-геадэзiчных     матэрыялаў      праводзiцца
паэтапна.  Пералiк  вышэйназваных  матэрыялаў,  тэрмiны  i  ўмовы iх
перадачы выкладзены ў Дадатку,  якi  з'яўляецца  неад'емнай  часткай
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 3

     Любыя рознагалоссi,  якiя  ўзнiкаюць  у  сувязi з тлумачэннем i
прымяненнем  дадзенага  Пагаднення,  рэгулююцца  шляхам  перагавораў
памiж   адпаведнымi   камiсiямi,   утворанымi   пастановай  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад  12  жнiўня  1995  года  №  370  i
пастановай  Урада Лiтоўскай Рэспублiкi ад 14 кастрычнiка 1994 года №
984.

                             Артыкул 4

     Дадзенае Пагадненне   ўступае   ў   сiлу   ў   дзень   апошняга
паведамлення   аб   выкананнi   Бакамi  неабходных  унутрыдзяржауных
працэдур.

     Заключана ў  Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года ў двух экземплярах на
беларускай  i  лiтоўскай  мовах,  пры  гэтым  абодва  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь                                  М.Чыгiр

                              ДАДАТАК
      да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
      Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
         матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi

     1. Картографа-геадэзiчныя  матэрыялы  на  тэрыторыю   Лiтоўскай
Рэспублiкi,  якiя  захоўваюцца  ў  Рэспублiцы  Беларусь,  перадаюцца
Лiтоўскаму Боку на кампенсацыйнай аснове з улiкам кошту  матэрыялаў,
перададзеных Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь.
     2. Пералiк картографа-геадэзiчных матэрыялаў,  якiя  перадаюцца
Беларускiм Бокам Лiтоўскай Рэспублiцы:

---T--------------T-------T---------T--------T------T---------------
   ¦              ¦       ¦         ¦  Кошт  ¦Усяго ¦
 № ¦    Назва     ¦Адзiнка¦  Аб'ём  ¦адзiнкi ¦дола- ¦
п/п¦  матэрыялаў  ¦вымя-  ¦вымярэння¦   ў    ¦раў   ¦   Заўвагi
   ¦              ¦рэння  ¦         ¦доларах ¦ЗША   ¦
   ¦              ¦       ¦         ¦  ЗША   ¦      ¦
---+--------------+-------+---------+--------+------+---------------
 1 ¦      2       ¦   3   ¦   4     ¦     5  ¦  6   ¦       7
---+--------------+-------+---------+--------+------+---------------
 1. Тапаграфiчныя                    Тапаграфiчныя   Спiс гарадоў
    планы:                           планы гарадоў   i населеных
    а) гарадоў:    кв.км    1450     i пасёлкаў,     пунктаў у
    М 1:2000       ------   ----     якiя павiнны    таблiцы № 1*
                   лiстоў   2070     былi            да дадзеяага
                                     захоўвацца па   дадатку
                                     тэрытарыяльным
                                     прынцыпе,
    М 1:5000         -"-    1854     перадаюцца
                            ----     бясплатна
                             515

    б) сельскiх              161
    населеных        -"-     ---
    пунктаў                  329
    М 1:2000

 2. Плошчавая та-                                    Спiс лiстоў
    паграфiчная                                      прыведзены ў
    здымка                                           картаграме № 1*
    М 1:5000                                         да дадзенага
                                                     дадатку

    (выдавецкiя
    арыгiналы)
    Аб'екты:
    05.02.1002     кв.км    1285       307,1   86000
    (Датнуўскi)    ------   ----
                   лiстоў    280

    05.02.1003     кв.км    1033       298,7   67200
    (Кедайнскi)    ------   ----
                   лiстоў    225

 3. Выдавецкiя                                       Спiс
    арыгiналы:                                       наменклатур
    а) тапаграфiч- лiстоў    160       103,3   16528 перадаваемых
    ных планаў                                       выдавецкiх
    гарадоў                                          арыгiналаў i
    М 1:10000                                        штрыхавых
    Аб'екты:                                         копiй
    05.08.0871;                                      прыведзены ў
    05.08.0873;                                      таблiцах № 2,
    05.08.1236;                                      3, 4* да
    05.08.1120;                                      дадзенага
    05.08.0984                                       дадатку
    б) пераафор-   лiстоў    317        96,6   30622
    мленыя
    пазiтыўныя
    копii
    тапаграфiчных
    карт
    М 1:10000
    (с.к. 1942 г.)
    в) тапаграфiч- лiстоў   1976       144,8  286125
    ных карт
    М 1:10000
    (с.к. 1963 г.)
    Штрыхавыя      лiстоў    140        78,4   10976
    копii на
    пластыку,
    перааформленыя
    са с.к.
    1963 г. у
    с.к. 1942 г.

 4. Выдавецкiя                                       Спiс лiстоў
    арыгiналы                                        прыведзены ў
    тапаграфiчных                                    картаграмах
    карт                                             № 2, 3* да
    М 1:25000                                        дадзенага
    (с.к. 1963 г.) 755        40,0   30200           дадатку
    лiст.
    (с.к. 1963 г.) 163        60,63   9882
    лiст.

 5. Выдавецкiя                                       Спiс лiстоў
    арыгiналы:                                       прыведзены ў
    а) тапаграфiч- лiстоў     81       378,5   30659 картаграме № 4*
    ных карт                                         да дадзенага
    М 1:50000                                        дадатку
    б) таксама     лiстоў     23       226,1    5200
    тапаграфiчных
    карт агульных
    лiстоў з
    iншымi
    дзяржавамi

 6. Выдавецкiя                                       Спiс лiстоў
    арыгiналы:                                       прыведзены ў
    а) тапаграфiч- лiстоў     20       179,5    3590 картаграме № 5*
    ных карт                                         да дадзенага
    М 1:100000                                       дадатку
    б) таксама     лiстоў     11        90,9    1000
    тапаграфiчных
    карт агульных
    лiстоў з
    iншымi
    дзяржавамi

 7. Тыражныя       лiстоў   3850         4,0   15400 Спiс лiстоў
    адбiткi карт                                     прыведзены ў
    М 1:10000                                        картаграме № 5
    М 1:50000                                        да дадзенага
                                                     дадатку

 8. Каталогi       катало-   156        10.0    1560
    вышынi i       гаў
    каардынат

 9. Аэранегатывы   негаты-  246832       1.0  246832
                   ваў         1.0

10. Рэпрадукцыi    рэпра-    1560        2.0    3120
    накiднога      дукцый
    мантажу

11. Аэранегатывы,  негаты-   6909    вяртаюц-        Спiс аэразды-
    перададзеныя   ваў               ца              мачных
    Лiтоўскiм                        бязвы-          матэрыялаў
    Бокам у                          платна          прыведзены ў
    1981-1989                                        таблiцы № 6*
    гадах па                                         да дадзенага
    ўказаннi ГУГК                                    дадатку
    СССР на
    захоўванне ў
    ЗахАГП

12. Матэрыялы
    планавай
    прывязкi
    аэраздымкаў
    з каталогамi
    каардынат
    апазнакаў:
    а) на          рэпра-   1870         1.0    1870
    рэпрадукцыях   дукцый
    б) на          адбiт-  37560         1.0   37560
    кантактных     каў
    адбiтках

13. Кошт паслуг i                             114500
    выраб копiй
    на агульныя
    лiсты
    тапаграфiчных
    карт з iншымi
    дзяржавамi

    Усяго                                     998824

______________________________
     *Не прыводзiцца.

     Агульны кошт  матэрыялаў складае 998824 (дзевяноста восем тысяч
васемсот дваццаць чатыры) долары ЗША.
     Пералiк матэрыялаў,  перададзеных  у  1990-1991 гадах Лiтоўскiм
Бокам Рэспублiцы Беларусь:

-----T---------------T-------T-------T--------T-------T-------------
     ¦               ¦       ¦       ¦ Кошт   ¦       ¦
  №  ¦    Назва      ¦Адзiнка¦Аб'ём  ¦адзiнкi ¦ Усяго ¦
 п/п ¦  матэрыялаў   ¦вымя-  ¦вымя-  ¦   ў    ¦долараў¦   Заўвагi
     ¦               ¦рэння  ¦рэння  ¦доларах ¦  ЗША  ¦
     ¦               ¦       ¦       ¦  ЗША   ¦       ¦
-----+---------------+-------+-------+--------+-------+-------------
  1  ¦      2        ¦   3   ¦  4    ¦   5    ¦   6   ¦      7
-----+---------------+-------+-------+--------+-------+-------------
  1.  Тапаграфiчныя   карт      10164     4.0    40656
      карты
      М 1:10000
       1:100000

  2.  Каталогi        катало-     215    10.0     2150
      геадэзiчных     гаў
      пунктаў

  3.  Матэрыялы
      аэрафотаздымкi:

      а) аэранегатывы негаты-  301461     1.0   301461
                      ваў
      б) рэпрадукцыi  рэпра-     5638     2.0    11276
                      дукцый

  4.  Матэрыялы
      планавай
      прывязкi:
      а) на рэпрадук- рэпра-     2769     1.0     2769
      цыi             дукцый
      б) на           адбiт-    43465     1.0    43456
      кантактных      каў
      адбiтках

      Усяго                                     401777

     Усяго перададзена матэрыялаў на  суму  401777  (чатырыста  адна
тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.
     Рознiца кошту перададзеных з  1990  года  Бакамi  адзiн  аднаму
картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597047 (пяцьсот дзевяноста
сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.
     3. Веларускi    Бок   гарантуе   камплектнасць,   якаснасць   i
прыгоднасць  для  далейшага   выкарыстання   картографа-геадэзiчнага
матэрыялу,    якi    перадаецца    Лiтоўскаму    Боку.    Разам    з
картографа-геадэзiчнымi матэрыяламi  Беларускi  Бок  перадае  i  ўсю
тэхнiчную дакументацыю да iх.
     4. Беларускi Бок у  асобе  Беларускага  картографа-геадэзiчнага
аб'яднання   Мiнiстэрства   архiтэктуры   i  будаўнiцтва  Рэспублiкi
Беларусь  (г.Мiнск,  вул.Варвашэнi,  17)  на  працягу  трох  месяцаў
праводзiць  камплектацыю i зверку картографа-геадэзiчнага матэрыялу,
якi  перадаецца  Лiтоўскаму  Боку  ў  асобе  Дзяржаўнай  службы   па
землеўпарадкаванню  i  геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi (г.Вiльнюс,  пр.Гедзiмiнаса,  19), i паведамляе
аб гатоўнасцi да перадачы названых матэрыялаў.
     5. Лiтоўскi Бок у асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню
i геадззii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi
праводзiць  праверку  камплектнасцi   падрыхтаванага   да   перадачы
картографа-геадэзiчнага  матэрыялу  i  пры садзейнiчаннi Беларускага
Боку праводзiць вываз яго сваiмi сродкамi.
     6. Беларускi  Бок  у  асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб'яднання  Мiнiстэрства  архiтэктуры   i   будаўнiцтва   Рэспублiкi
Беларусь    прыступае    да    выканання   абавязкаў   па   перадачы
картографа-геадэзiчных матэрыялаў пасля атрымання ўрадавага задання.
     7. Факт  перадачы  матэрыялаў  афармляецца  адпаведнымi  актамi
здачы-прыёмкi iх,  якiя падпiсваюцца  ўпаўнаважанымi  прадстаўнiкамi
Беларускага    картографа-геадэзiчнага    аб'яднання    Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню  i  геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi.
     8. Сродкi,  прадугледжаныя ў якасцi кампенсацыi Лiтоўскiм Бокам
Беларускаму Боку за  перадачу  картографа-геадэзiчных  матэрыялаў  у
памеры  597047 долараў ЗША,  улiчваюцца пры ажыццяўленнi разлiкаў за
пастаўленую Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку электраэнергiю.


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России