ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 24 июля 1996 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе з мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцю, мiжнародным нелегальным гандлем наркотыкамi i мiжнародным тэрарызмам"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОўНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З МIЖНАРОДНАЙ АРГАНIЗАВАНАЙ
ЗЛАЧЫННАСЦЮ, МIЖНАРОДНЫМ НЕЛЕГАЛЬНЫМ ГАНДЛЕМ НАРКОТЫКАМI
I МIЖНАРОДНЫМ ТЭРАРЫЗМАМ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 18 лiстапада  1996 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Турэцкай Рэспублiкi, далей
будуць называцца "Бакi",
     выражаючы  iмкненне  развiваць  i  ўмацоўваць iснуючыя адносiны
дружбы  i  супрацоўнiцтва  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Турэцкай
Рэспублiкай;
     выражаючы занепакоенасць  небяспекай распаўсюджання мiжнароднай
арганiзаванай   злачыннасцi,    мiжнароднага   нелегальнага   гандлю
наркотыкамi i мiжнароднага тэрарызму;
     кiруючыся жаданнем умацаваць супрацоўнiцтва памiж двума Бакамi

     ЗГАДЗIЛIСЯ З НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Бакi  ў  рамках  сваёй  кампетэнцыi,  у  адпаведнасцi  са сваiм
нацыянальным   заканадаўствам   i   палажэннямi   гэтага  Пагаднення
будуць   супрацоўнiчаць  у   барацьбе  з  мiжнароднай  арганiзаванай
злачыннасцю,   мiжнародным   нелегальным   гандлем   наркотыкамi   i
мiжнародным тэрарызмам.

                             Артыкул 2

     Гэтае супрацоўнiцтва ахоплiвае наступныя напрамкi:

     а) у барацьбе з мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцю:
     -   абмен    iнфармацыяй   аб   любых    формах   арганiзаванай
     злачыннасцi, перш за ўсё аб:

     1. кантрабандзе  зброi, боепрыпасаў, выбуховых  i радыёактыўных
     рэчываў;

     2. перамяшчэннi ўкрадзеных i ўгнаных транспартных сродкаў;

     3. кантрабандзе  прадметаў мастацтва, антыкварыяту  i прыродных
     рэсурсаў;

     4. прыбытку, атрыманага ў  вынiку злачыннай дзейнасцi, падробкi
     грошай, каштоўных папер i дакументаў;

     5. эканамiчнай злачыннасцi;

     6. выпадках нелегальнай мiграцыi i гандлю людзьмi;

     7. кантрабандзе людзьмi.

     б)   у  сферы   барацьбы  з   мiжнародным  нелегальным  гандлем
наркатычнымi сродкамi i псiхатропнымi рэчывамi:

     1. абмен iнфармацыяй аб канкрэтных фактах i асобах;

     2. абмен iнфармацыяй аб  новых метадах вырабу, транспарцiроўкi,
     продажу i распаўсюджвання наркотыкаў;

     3.   аб   новых   метадах   мiжнароднага   нелегальнага  гандлю
     наркотыкамi, псiхатропнымi рэчывамi i хiмiкалiямi;

     4.  аб   метадах  барацьбы  з   распаўсюджваннем  наркотыкаў  i
     прафiлактычнай работы сярод насельнiцтва;

     5. супрацоўнiцтва i абмен  iнфармацыяй аб паходжаннi, а таксама
     абмен вынiкамi аналiзаў  канфiскаваных наркотыкаў, псiхатропных
     рэчываў  i хiмiкалiяў,  а таксама  перадача падобных дакументаў
     другому  Боку   без  запыту  апошняга  ў   выпадку,  калi  гэта
     iнфармацыя яе зацiкавiць.

     6.  забеспячэнне ўзаемнай  падтрымкi на  мiжнародным узроўнi па
     пытаннях барацьбы з наркотыкамi.

     с) у  сферы барацьбы з мiжнародным  тэрарызмам i тэрарыстычнымi
     групамi,  якiя  дзейнiчаюць  супраць  краiн,  што прадстаўляюць
     Бакi:

     1. абмен iнфармацыяй  аб тэрарыстычных групоўках, тэрарыстычных
     дзеяннях, якiя ўчынены цi рыхтуюцца;

     2.  абмен   iнфармацыяй  аб  тэрарыстычных   пагрозах,  метадах
     барацьбы з тэрарызмам;

     3.  абмен  звесткамi  аб  практычным вопыце, навукова-тэхнiчных
     дасягненнях  у   сферы  забеспячэння  бяспекi   на  паветраным,
     аўтамабiльным i чыгуначным транспарце.

                             Артыкул 3

     У рамках гэтага Пагаднення Бакi будуць таксама:

     1.    абменьвацца    вопытам    выкарыстання   крымiналiстычных
даследаванняў, прымянення крымiналiстычнай тэхнiкi;

     2.  практыкаваць   перадачу  спецыяльнай  лiтаратуры   i  iншых
публiкацый па тэмах, якiя з'яўляюцца прадметам гэтага Пагаднення;
     3.  пры ўзаемным  пагадненнi накiроўваць  работнiкаў i аказваць
дапамогу ў навучаннi i падрыхтоўцы кадраў.

     4. прадастаўляць адзiн аднаму факты i iнфармацыю аб грамадзянах
дзяржавы другога  Боку, асуджаных за злачынствы,  якiя яны ўчынiлi ў
сваiх краiнах, а таксама  аб падазроных грамадзянах дзяржавы другога
Боку ў абедзвюх краiнах.

     5.  праводзiць  абмен  iнфармацыяй  аб тэрарыстычных групоўках,
якiя  дзейнiчаюць,   або  плануюць  ажыццявiць   сваю  дзейнасць  на
тэрыторыi дзяржавы  другога Боку, цi плануюць  учынiць злачынствы на
шкоду iнтарэсам названай дзяржавы.

     6.  абменьвацца iнфармацыяй  аб новых  вiдах злачынстваў,  якiя
мелi  месца,  i  аб  мерах,  распачатых  з  мэтай прадухiлення гэтых
злачынстваў.

     7.  Бакi будуць  паведамляць  адзiн  аднаму нумары  тэлефонаў i
факсаў пры  першай магчымасцi з  мэтай ажыццяўлення ўзаемадзеяння  i
ўзаемадапамогi па пытаннях, выкладзеных у гэтым Пагадненнi.

                             Артыкул 4

     1.  У  выкананнi  просьбаў  можа  быць  адмоўлена  поўнасцю або
часткова  цi пастаўлена  ў залежнасць  ад пэўных  умоў, калi адзiн з
Бакоў  лiчыць,  што  iх  выкананне  пацягне  парушэнне суверэнiтэту,
бяспекi або iншых iстотных  iнтарэсаў дзяржавы цi асноўных прынцыпаў
правапарадку.  Аб прыняццi  такога рашэння  Бакi паведамляюць  адзiн
аднаму з указаннем прычын адказу.

     2.  Нi адзiн  з Бакоў  не мае  права раскрыцця канфiдэнцыяльнай
iнфармацыi ў  адносiнах другога Боку, а  таксама не мае права  на яе
перадачу трэцяму Боку без ведама другога Боку.

                             Артыкул 5

     Бакi, з мэтай абмеркавання  спрэчных пытанняў, якiя выцякаюць з
палажэння  гэтага  Пагаднення,   будуць  праводзiць  кансультацыi  i
перагаворы  па меры  неабходнасцi, па  дамоўленасцi абодвух  Бакоў у
Рэспублiцы Беларусь i Турэцкай Рэспублiцы.


                             Артыкул 6

     Гэтае  Пагадненне не  закранае абавязацельствы  Бакоў па  iншых
мiжнародных дагаворах i пагадненнях.


                             Артыкул 7

     1. Гэтае Пагадненне  ўступае ў сiлу з моманту  абмену нотамi аб
выкананнi  Бакамi  ўнутрыдзяржаўных  працэдур,  неабходных  для  яго
ўступлення ў сiлу, i дзейнiчае на працягу аднаго года.
     Гэтае Пагадненне будзе аўтаматычна прадаўжацца на наступны год,
калi не пазней, чым за  тры месяцы да заканчэння тэрмiну Пагаднення,
адзiн з  Бакоў пiсьмова не паведамiць  другому Боку па дыпламатычных
каналах аб намеры спынiць дзеянне гзтага Пагаднення.

     2. У гэтае Пагадненне могуць быць ўнесены змяненнi i дапаўненнi
па ўзаемнай згодзе абодвух Бакоў.

     Здзейснена ў  г.Анкара 24 лiпеня  1996 года ў  двух экзэмплярах
кожны на беларускай, турэцкай i  англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
     У  выпадку ўзнiкнення  рознiцы ў  тлумачэннi палажэнняў  гэтага
Пагаднення перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове.



 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Турэцкай Рэспублiкi                 ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России