ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Меморандум Правительства Республики Беларусь от 1 октября 1996 г. "Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Мексiканскiх Злучаных Штатаў аб стварэннi механiзма кансультацый па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ МЕКСIКАНСКIХ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АБ СТВАРЭННI
МЕХАНIЗМА КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ, ЯКIЯ ЎЯЎЛЯЮЦЬ
УЗАЕМНЫ IНТАРЭС *)

 __________________________
     *) Уступiў у сiлу 1 кастрычнiка 1996 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Мексiканскiх  Злучаных  Штатаў,
памянёныя ў далейшым "Бакi",
     з  мэтай  садзейнiчання  ўмацаванню  дружалюбных  сувязяў памiж
двума народамi,
     узаемна  адзначаючы,  што  дыялог  i  супрацоўнiцтва з'яўляюцца
асноўнай характарыстыкай знешняй палiтыкi дзвюх краiн,
     прымаючы    пад  увагу,  што  агульнай  мэтай  абедзвюх   краiн
з'яўляецца  садзейнiчанне справядлiваму i трываламу рашэнню сучасных
мiжнародных праблем,
     перакананыя  ў  важнасцi  стварэння  практычнага  i   дзейснага
механiзма кансультацый па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
     1. Бакi  будуць праводзiць пасяджэннi з той перыядычнасцю, якую
яны лiчаць мэтазгоднай для ажыццяўлення кансультацый па двухбаковых,
рэгiянальных i шматбаковых пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
     2. Кансультацыi будуць праводзiцца памiж Мiнiстэрствам замежных
спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Мексiкi.
     3. Кансультацыi будуць праводзiцца пачаргова ў Мiнску i Мехiка.
Узровень,   дата  правядзення  i  парадак  дня  пасяджэнняў   будуць
вызначацца загадзя па дыпламатычных каналах.
     4. Бакi,  па ўзаемнай згодзе,  змогуць ствараць  рабочыя  групы
альбо   прыцягваць   спецыялiстаў   паводле   свайго  меркавання,  у
залежнасцi ад характару тэм, якiя будуць абмяркоўвацца.
     5. Сапраўдны  Мемарандум  дапоўнiць  ужо iснуючыя формы сувязяў
памiж  Бакамi i актывiзуе дыялог, якi ўсталяваўся ў рамках звычайных
дыпламатычных каналаў.
     6. Сапраўдны Мемарандум аб узаемаразуменнi ўступае ў сiлу з дня
яго падпiсання,  будзе  дзейнiчаць  на  працягу  пяцi  гадоў i будзе
аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя  перыяды,  калi  нi
адзiн з бакоў не паведамiць iншаму Боку па дыпламатычных каналах,  у
пiсьмовай форме,  за шэсць месяцаў да заканчэння чарговага  перыяду,
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

     Учынена    ў  горадзе  Н'ю-Йорку  першага  кастрычнiка   тысяча
дзевяцьсот  дзевяноста шостага года ў двух   экземплярах-арыгiналах,
кожны  на  беларускай  i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь     За Урад Мексiканскiх Злучаных Штатаў
УЛАДЗIМIР СЯНЬКО                АНХЕЛЬ ГУРРЫА
Мiнiстр замежных спраў          Мiнiстр замежных спраў


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России