ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Правительства Республики Беларусь от 29 января 1997 г. "Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Тунiскай Рэспублiкай"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 29 студзеня 1997 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Тунiскай Рэспублiкi,
     жадаючы садзейнiчаць адносiнам сяброўства памiж iмi i развiваць
супрацоўнiцтва  ў  палiтычнай,  эканамiчнай,  гандлёвай,  навуковай,
тэхнiчнай i культурнай галiнах, i
     перакананыя ў тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж
Беларуссю  i  Тунiсам  адпавядае  iнтарэсам абедзвюх краiн i ўносiць
уклад ва ўмацаванне мiжнароднага супрацоўнiцтва,  мiру i  бяспекi  ў
свеце, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Абодва Бакi  прымаюць рашэнне ўстанавiць дыпламатычныя адносiны
на ўзроўнi Паслоў у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi  аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.

                             Артыкул 2

     Абодва Бакi   абавязуюцца   развiваць  адносiны  памiж  iмi  на
падставе павагi да прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi  Аб'яднаных
Нацый.

                             Артыкул 3

     Гэты Пратакол   увойдзе   ў   сiлу   з   даты   яго  падпiсання
ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Урадаў Рэспублiкi Беларусь i  Тунiскай
Рэспублiкi.

     Здзейснена ў  Варшаве  29  студзеня 1997 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, на беларускай, арабскай i французскай мовах, прычым усе
тры тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь           За Урад Тунiскай Рэспублiкi
В.Бурскi                              М.М'Цiмэт
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол        Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Беларусь                   Тунiскай Рэспублiкi
у Рэспублiцы Польшча                  у Рэспублiцы Польшча


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России