ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ВЕНЕСУЭЛА*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 4 лютага 1997 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Венесуэла, якiя далей
называюцца Бакамi,
кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць адносiны дружбы i
супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў палiтычнай, эканамiчнай,
гандлёвай i iншых галiнах,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi
Пасольстваў.
Бакi развiваюць свае адносiны на аснове прынцыпаў роўнасцi
дзяржаў, узаемнай павагi, самавызначэння, незалежнасцi,
нацыянальнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго ў адпаведнасцi са Статутам
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Бакi грунтуюць свае дыпламатычныя адносiны на палажэннях
Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18 красавiка 1961
года.
З гэтай мэтай упаўнаважаныя належным чынам прадстаўнiкi
Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Венесуэла падпiсалi гэты пратакол
на беларускай i iспанскай мовах, пры гэтым абодва тэксты з'яўляюцца
аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую юрыдычную сiлу.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 4 лютага 1997 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Венесуэла
Аляксандр Сычоў Рамон Эскавар Салом
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры Рэспублiкi Венесуэла пры
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|