ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 1 июля 1997 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Куба"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ АБ СУПўРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI КУБА *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 1 лiпеня 1997 г.

     Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
замежных спраў Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца "Бакi",
     натхнёныя    жаданнем    умацоўваць    адносiны  сяброўства   i
салiдарнасцi   памiж  абодвума  народамi  i  супрацоўнiцтва    памiж
абедзвюма краiнамi на падставе ўзаемадапамогi i ўзаемаразумення,
     прызнаючы  карысць  умацавання  супрацоўнiцтва  ў   мiжнароднай
сферы,
     перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносiн i
мiжнародных тэм, што ўяўляюць узаемную цiкавасць, спрыяе найбольшаму
зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Куба,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi    праводзяць  кансультацыi  па  пытаннях,  што   датычаць
узаемнага    двухбаковага    супрацоўнiцтва   i  супрацоўнiцтва   на
шматбаковым узроўнi ў галiне палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi i
тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 2

     Акрамя  кансультацый,  памянёных  у артыкуле 1, Бакi праводзяць
двухбаковыя  сустрэчы  памiж  прадстаўнiкамi  мiнiстэрстваў замежных
спраў  для  абмену  вопытам,  меркаваннямi i iнфармацыяй пачаргова ў
Рэспублiцы   Беларусь  i  Рэспублiцы   Куба  з  прымальнай  для   iх
перыядычнасцю.  Бакi  загадзя  ўзгадняюць  праз дыпламатычныя каналы
дату, парадак дня i склад удзельнiкаў кожнай сустрэчы.

                             Артыкул 3

     У  рамках  сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi
кожнай  краiны  Бакi  супрацоўнiчаюць у мэтах усталявання i развiцця
непасрэдных  сувязей  памiж  дзяржаўнымi iнстытутамi i арганiзацыямi
абедзвюх краiн, у тым лiку на мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 4

     Гэты  Пратакол  уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае
на  працягу  трох гадоў да 31 снежня 2000 года. Па заканчэннi гэтага
тэрмiну яго дзеянне будзе аўтаматычна падоўжана на такi самы перыяд,
калi  толькi  адзiн  з Бакоў праз дыпламатычныя каналы не паведамiць
другому аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку дзеянне
Пратакола    спыняецца    праз   60  дзён  пасля  атрымання   такога
паведамлення.

     Здзейснена ў Гаване 1 лiпеня 1997  года,  у  двух  экземплярах,
кожны  на  беларускай i iспанскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства                                      За Мiнiстэрства
замежных спраў                                       замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                                  Рэспублiкi Куба
Подпiс                                               Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России