МЕМАРАНДУМ АБ УЗАЕМАПАРАЗУМЕННI I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 30 кастрычнiка 1997 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя далей называюцца
Бакамi,
iмкнучыся развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай Iран на падставе
прынцыпаў i палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
зыходзячы з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных
узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс,
жадаючы ўстанавiць i далей садзейнiчаць узаемавыгаднаму
супрацоўнiцтву,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па
пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва, рэгiянальных i мiжнародных
пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца
памiж Мiнiстрамi замежных спраў, намеснiкамi Мiнiстраў замежных
спраў або кiраўнiкамi дэпартаментаў i экспертамi двух адпаведных
Мiнiстэрств замежных спраў. Могуць стварацца таксама камiсii,
рабочыя групы i групы экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды
будуць вызначаць павестку, дату i месца, узровень перагавораў i
кансультацый, якiя могуць праводзiцца на розных узроўнях Бакоў
пачаргова ў Мiнску i Тэгеране.
Артыкул 2
Бакi будуць супрацоўнiчаць i праводзiць кансультацыi,
накiраваныя на каардынацыю iх пазiцый па розных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс, да той ступенi, якая акажацца магчымай,
дзе гэта неабходна, у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый
i форумаў.
Артыкул 3
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж
прадстаўнiкамi дыпламатычных служб. Яны будуць садзейнiчаць
арганiзацыi i адпаведнаму ажыццяўленню сумеснай дзейнасцi i праграм,
якiя могуць быць узаемна ўзгоднены па дыпламатычных каналах.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву i кансультацыям на
ўзроўнi дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Iсламскай Рэспублiкi Iран у трэцiх краiнах.
Здзейснена ў Тэгеране 30 кастрычнiка 1997 года на беларускай,
пярсiдскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты аднолькава
аўтэнтычны. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст
на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства За Мiнiстэрства
замежных спраў замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Iсламскай Рэспублiкi Iран
Подпiс Подпiс
|