ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
КIПР АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)
_________________________________________
*) Уступила ў сiлу 3 сакавiка 1999 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Кiпр (якiя
называюцца далей у гэтым пагадненнi "Дагаворныя Бакi"),
з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi па мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года;
жадаючы заключыць пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных
зносiн памiж i па-за iх тэрыторыямi,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Азначэннi
1. У мэтах гэтага Пагаднення, калi кантэкст не патрабуе iншага:
(а) тэрмiн "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага 7 снежня
1944 года, i ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам 90
гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадаткаў або да Канвенцыi
згодна з Артыкуламi 90 i 94 Канвенцыi, наколькi гэтыя Дадаткi i
папраўкi былi прынятыя або ратыфiкаваныя абодвума Дагаворнымi
Бакамi;
(б) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" абазначае ў выпадку Урада
Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi, а ў выпадку
Урада Рэспублiкi Кiпр - Мiнiстра шляхоў зносiн i iнжынерных
збудаванняў, або - у абодвух выпадках - любую асобу цi орган,
упаўнаважаны выконваць любыя функцыi, якiя выконваюцца ў цяперашнi
час названымi авiяцыйнымi ўладамi;
(в) тэрмiн "назначанае авiяпрадпрыемства" абазначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi
з Артыкулам 4 гэтага Пагаднення;
(г) тэрмiн "тарыф" абазначае стаўкi, якiя аплачваюцца за
перавозку пасажыраў i грузаў, i ўмовы, на якiх гэтыя стаўкi
прымяняюцца, уключаючы стаўкi i ўмовы агенцкiх ды iншых дапаможных
паслуг, за выключэннем узнагароджання i ўмоў аплаты за перавозку
пошты;
(д) тэрмiн "тэрыторыя" ў дачыненнi да Дзяржавы мае значэнне,
названае ў Артыкуле 2 Канвенцыi;
(е) тэрмiны "паветраныя зносiны", "мiжнародныя паветраныя
зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "прыпынак з некамерцыйнай мэтай"
маюць значэннi адпаведна як запiсана ў Артыкуле 96 Канвенцыi.
2. Зразумела, што загалоўкi Артыкулаў гэтага Пагаднення нi ў
якiм разе не абмяжоўваюць i не пашыраюць значэнне любога палажэння
гэтага Пагаднення.
Артыкул 2
Прымяняльнасць Чыкагскай канвенцыi
Палажэннi гэтага Пагаднення павiнны адпавядаць палажэнням
Канвенцыi пастолькi, паколькi палажэннi Канвенцыi тычацца
мiжнародных паветраных зносiн.
Артыкул 3
Даванне правоў
1. Кожны Дагаворны Бок дае другому Дагаворнаму Боку правы,
абумоўленыя ў гэтым Пагадненнi, з мэтай уводу ў эксплуатацыю
рэгулярных мiжнародных паветраных зносiн па маршрутах, вызначаных у
Дадатку да гэтага Пагаднення. Такiя зносiны i маршруты далей
называюцца адпаведна "дагаворнымi лiнiямi" i "вызначанымi
маршрутамi".
2. Пры эксплуатацыi дагаворнай лiнii на вызначаным маршруце
авiяпрадпрыемства, назначанае кожным Дагаворным Бокам, будзе
карыстацца наступнымi правамi:
(а) пралёту тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без пасадкi; (б)
рабiць прыпынкi на названай тэрыторыi з некамерцыйнай мэтай i (в)
рабiць прыпынкi на названай тэрыторыi ў пунктах, названых для
дадзенага маршруту ў Дадатку да гэтага Пагаднення з мэтай загрузкi
пасажыраў, грузу i пошты, якiя дастаўляюцца па мiжнародных лiнiях.
3. Нiшто ў пунктах 1 i 2 гэтага Артыкула не трактуецца як
прывiлея авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку прымаць на борт
на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў, груз або пошту,
якiя перавозяцца за ўзнагароджанне цi па найму ў iншы пункт на
тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Назначэнне авiяпрадпрыемстваў
1. Кожны Дагаворны Бок мае права назначыць у пiсьмовай форме
другому Дагаворнаму Боку адно авiяпрадпрыемства з мэтай эксплуатацыi
дагаворных лiнiй па вызначаных маршрутах.
2. Пры атрыманнi такога назначэння авiяцыйныя ўлады другога
Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 3 гэтага
Артыкула i пункта 1 Артыкула 5 даюць без затрымкi назначанаму
авiяпрадпрыемству адпаведныя дазволы на эксплуатацыю.
3. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку могуць патрабаваць,
каб прадпрыемства, назначанае другiм Дагаворным Бокам, выконвала
ўмовы, прадпiсаныя законамi i правiламi, якiя звычайна прымяняюцца
такiмi ўладамi ў мiжнародных паветраных зносiнах у адпаведнасцi з
умовамi Канвенцыi.
4. Авiяпрадпрыемства, якое было назначана i атрымала названыя
дазволы, можа пачаць эксплуатацыю дагаворных авiялiнiй у любы час
пры ўмове ўвядзення ў дзеянне тарыфа, устаноўленага ў адпаведнасцi з
палажэннямi Артыкула 15 гэтага Пагаднення, у дачыненнi да гэтых
авiялiнiй.
Артыкул 5
Адмова ў дазволе, скасаванне або прыпыненне
дзеяння дазволу на эксплуатацыю
1. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у дазволе на
эксплуатацыю, або скасаваць яго, або прыпынiць рэалiзацыю правоў,
названых у пункце 2 Артыкула 3 гэтага Пагаднення, з боку
авiяпрадпрыемства, назначанага другiм Дагаворным Бокам, або
абумовiць рэалiзацыю такiх правоў такiмi ўмовамi, якiя ён палiчыць
неабходнымi:
(а) у любым выпадку, калi названы Дагаворны Бок не мае доказаў
таго, што рэальнае права ўласнасцi i эфектыўнае кiраванне гэтым
авiяпрадпрыемствам належаць Дагаворнаму Боку, якi назначыў
авiяпрадпрыемства, або грамадзян такога Дагаворнага Боку; або
(б) у выпадку невыканання названым авiяпрадпрыемствам законаў i
правiлаў Дагаворнага Боку, якi дае правы; або
(в) у выпадку iншага невыканання авiяпрадпрыемствам умоў
эксплуатацыi, прадпiсаных паводле гэтага Пагаднення.
2. Такое прадпрыемства можа быць рэалiзавана толькi пасля
кансультацыi з другiм Дагаворным Бокам за выключэннем выпадкаў, калi
неадкладная адмена, прыпыненне дзеяння або ўвядзенне ўмоў, названых
у пункце 1 гэтага Артыкула, неабходныя для таго, каб пазбегнуць
далейшага парушэння законаў i/або правiлаў.
3. У выпадку, калi адзiн Дагаворны Бок робiць нейкiя захады
згодна з гэтым Артыкулам, гэта не павiнна ўшчамляць правы другога
Дагаворнага Боку згодна з Артыкулам 18.
Артыкул 6
Плата за карыстанне
Плата, якая бярэцца любым Дагаворным Бокам за карыстанне
аэрапортамi ды iншым авiяцыйным абсталяваннем, паветранымi суднамi
назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, не павiнна
перавышаць плату, якая бярэцца з паветраных суднаў першага
Дагаворнага Боку, занятых на падобных мiжнародных лiнiях.
Артыкул 7
Вызваленне ад мытных збораў ды iншых плацяжоў
1. Паветраныя судны назначанага авiяпрадпрыемства аднаго
Дагаворнага Боку, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя паветраныя зносiны,
а таксама запасы палiва, змазачных матэрыялаў, iншыя расходныя
тэхнiчныя матэрыялы, запасныя часткi, звычайнае абсталяванне i
запасы, уключаючы прадукты харчавання, напiткi i тытунёвыя вырабы,
пры прыбыццi на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку або пры адбыццi з
яго тэрыторыi вызваляюцца, на прынцыпах узаемнасцi, ад мытных
збораў, платы за правядзенне агляду ды iншых падобных збораў i
плацяжоў пры ўмове, што такое абсталяванне i запасы будуць
заставацца на борце паветранага судна да таго часу, пакуль яны не
будуць вывезеныя назад або скарыстаныя цi спажытыя такiм паветраным
суднам, якое праводзiць палёты над названай тэрыторыяй.
2. Таксама на прынцыпах узаемнасцi ад усiх збораў i падаткаў на
ўвоз будуць вызвалены авiябiлеты, транспартныя дакументы i багажныя
этыкеткi, якiя маюць назву i знак авiяпрадпрыемства i ўвезены на
тэрыторыю любога з Дагаворных Бакоў назначаным авiяпрадпрыемствам
другога Дагаворнага Боку або яго прадстаўнiкамi для скарыстання
выключна з мэтай абслугоўвання яго ўласных паветраных суднаў i
пасажыраў.
3. Звычайнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i
запасы, што знаходзяцца на борце паветранага судна любога з
Дагаворных Бакоў, могуць быць выгружаны на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку толькi з дазволу мытных улад такога другога Боку.
4. Таксама ад гэтых збораў i плацяжоў, адпаведных праведзенаму
абслугоўванню, будуць вызвалены:
(а) запасы паветранага судна, узятыя на борт на тэрыторыi
аднаго Дагаворнага Боку ў межах, агавораных уладамi названага
Дагаворнага Боку, i прызначаныя для скарыстання на борце вылятаючага
паветранага судна, занятага на мiжнароднай авiялiнii другога
Дагаворнага Боку;
(б) запасныя часткi, увезеныя на тэрыторыю любога з Дагаворных
Бакоў для эксплуатацыi або рамонту паветраных суднаў, якiя
выкарыстоўваюцца на мiжнародных авiялiнiях назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку.
5. Матэрыялы, згаданыя вышэй у пунктах 2, 3 i 4, могуць
знаходзiцца пад кантролем мытных улад да таго часу, калi iх можна
будзе вывезцi назад або выкарыстаць iншым чынам у адпаведнасцi з
мытнымi правiламi.
Артыкул 8
Прынцыпы, якiя рэгулююць эксплуатацыю дагаворных лiнiй
1. Назначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў маюць
справядлiвыя i роўныя магчымасцi па эксплуатацыi дагаворных
авiялiнiй на вызначаных маршрутах.
2. Пры эксплуатацыi дагаворных авiялiнiй назначанае
авiяпрадпрыемства кожнага з Дагаворных Бакоў будзе ўлiчваць iнтарэсы
авiяпрадпрыемстваў другога Дагаворнага Боку для таго, каб пазбегнуць
неспрыяльнага ўздзеяння на зносiны, якiя ажыццяўляюцца апошнiм на
ўсiм працягу або на частцы тых жа маршрутаў.
3. Галоўнай мэтай дагаворных авiялiнiй, якiя забяспечваюцца
назначанымi авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў, будзе забеспячэнне
правазной умяшчальнасцi пры разумнай загрузцы, якая будзе адэкватная
для таго, каб забяспечыць задавальненне бягучых i разумных плануемых
патрэб у перавозцы пасажыраў, грузу i пошты памiж тэрыторыяй
Дагаворнага Боку, якi назначыў авiяпрадпрыемства, i тэрыторыяй
другога Дагаворнага Боку. Забеспячэнне перавозак пасажыраў i грузу,
уключаючы пошту, якiя прымаюцца на борт i выгружаюцца ў пунктах на
вызначаных маршрутах на тэрыторыях iншых дзяржаў, чым дзяржава, што
назначыла авiяпрадпрыемства, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з
агульнымi прынцыпамi, якiя абазначаюць, што правазная ўмяшчальнасць
павiнна суадносiцца з:
(а) патрэбамi ў зносiнах для тэрыторыi Дагаворнага Боку, якi
назначыў авiяпрадпрыемства;
(б) патрэбамi ў зносiнах той зоны, па якой праходзiць
дагаворная авiялiнiя, пасля ўлiку iншых транспартных зносiн,
наладжаных авiяпрадпрыемствамi дзяржаў, што ўваходзяць у гэтую зону;
(в) патрэбамi ў скразных паветраных перавозках.
4. Для таго, каб назначаныя авiяпрадпрыемствы маглi атрымаць
справядлiвы i роўны рэжым, неабходна, каб частка маршруту палётаў,
правазная ўмяшчальнасць, а таксама расклад палётаў зацвярджалiся
авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў. Гэтая ўмова таксама
павiнна выконвацца ў выпадку змен, якiя тычацца дагаворных
авiялiнiй.
5. Пры неабходнасцi авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў
будуць iмкнуцца дасягнуць здавальняючага пагаднення адносна раскладу
i частаты палётаў i правазной умяшчальнасцi.
Артыкул 9
Прадстаўнiцтва, продаж бiлетаў i рэклама
Назначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку павiнна
мець роўныя магчымасцi наймаць у адпаведнасцi з законамi i
палажэннямi другога Дагаворнага Боку, тэхнiчны i камерцыйны персанал
для эксплуатацыi дагаворных лiнiй на назначаных маршрутах, а таксама
арганiзоўваць i кiраваць офiсамi на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку.
Акрамя таго, назначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага
Боку павiнна мець роўныя магчымасцi выпiсваць i прадаваць усе тыпы
перавозачных дакументаў, а таксама рэкламаваць продаж на тэрыторыi
дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 10
Зацвярджэнне раскладу палётаў
Назначаныя авiялiнii любога з Дагаворных Бакоў, не пазней за
шэсцьдзесят дзён да дня эксплуатацыi дагаворных авiялiнiй, падаюць
свой меркаваны расклад палётаў авiяцыйным уладам другога Дагаворнага
Боку для зацвярджэння. Такi расклад палётаў будзе ўключаць указанне
вiду зносiн i паветраных суднаў, якiя выкарыстоўваюцца, графiк
палётаў i любую iншую неабходную iнфармацыю. У роўнай меры гэта
будзе тычыцца любых наступных змен.
У асобных выпадках гэтыя часовыя рамкi могуць быць зменшаны пры
ўмове зацвярджэння з боку названых улад.
Артыкул 11
Падача статыстычных звестак
Авiяцыйныя ўлады любога з Дагаворных Бакоў будуць падаваць
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку, паводле просьбы апошнiх,
такую iнфармацыю i статыстычныя звесткi, якiя датычацца перавозак,
што ажыццяўляюцца па дагаворных авiялiнiях iх назначанымi
авiяпрадпрыемствамi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку i з яго
тэрыторыi, якая звычайна падрыхтоўваецца i падаецца назначанымi
авiяпрадпрыемствамi сваiм нацыянальным авiяцыйным уладам. Такiя
дадзеныя будуць уключаць падрабязнасцi адносна аб'ёму,
размеркавання, адпраўлення i месца прызначэння перавозак.
Падача любой дадатковай статыстычнай iнфармацыi адносна
перавозак, якую авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку могуць захацець
атрымаць ад авiяцыйных улад другога Дагаворнага Боку паводле
просьбы, будзе прадметам узаемных абмеркаванняў i пагаднення памiж
Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 12
Прымяненне законаў i правiлаў
1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку будуць прымяняцца ў
дачыненнi да палётаў i эксплуатацыi паветранага судна
авiяпрадпрыемства, назначанага другiм Дагаворным Бокам пры ўваходзе
i выхадзе з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
уваход, знаходжанне i выхад з яго тэрыторыi пасажыраў, экiпажа,
грузу або пошты, напрыклад, фармальнасцi, што тычацца ўезду, выезду,
эмiграцыi, iмiграцыi, мытнi, валюты, стану здароўя i каранцiну,
будуць прымяняцца ў дачыненнi да пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты,
якiя перавозяцца суднамi назначанага авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага Боку падчас iх знаходжання на названай тэрыторыi.
Артыкул 13
Трансферт прыбытку
Кожны Дагаворны Бок дае назначанаму прадпрыемству другога
Дагаворнага Боку права свабодна перавозiць, у адпаведнасцi з
правiламi валютнага абмену Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога
атрыманы прыбытак, паступленнi, што перавышаюць выдаткi, атрыманыя
гэтым авiяпрадпрыемствам на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў
сувязi з перавозкамi пасажыраў, пошты i грузу.
Калi адзiн Дагаворны Бок уводзiць абмежаваннi па пераводу
паступленняў, што перавышаюць выдаткi, атрыманыя назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку, апошнi будзе мець права
ўвесцi ў адказ абмежаваннi на назначанае авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Авiяцыйная бяспека
1. У адпаведнасцi са сваiмi правамi i абавязацельствамi паводле
мiжнароднага права Дагаворныя Бакi зноў пацвярджаюць, што iх
абавязацельства адносна адзiн аднаго па ахове бяспекi грамадзянскай
авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшання складае частку гэтага
Пагаднення. Не абмяжоўваючы агульнасць сваiх правоў i
абавязацельстваў згодна з мiжнародным правам, Дагаворныя Бакi, у
прыватнасцi, будуць дзейнiчаць у адпаведнасцi з палажэннямi
Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых аспектах, якiя ўчыняюцца
на борце паветранага судна, падпiсанай у Токiо 14 верасня 1963 года,
Канвенцыi аб прадухiленнi незаконнага захопу паветранага судна,
падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, Канвенцыi па барацьбе з
незаконнымi актамi, скiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай
авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года, i Пратакола па
барацьбе з незаконнымi актамi насiлля ў аэрапортах, якiя
абслугоўваюць мiжнародную грамадзянскую авiяцыю, падпiсанага ў
Манрэалi 24 лютага 1988 года.
2. Дагаворныя Бакi будуць аказваць паводле просьбы адзiн аднаму
ўсю неабходную дапамогу з мэтай прадухiлення актаў незаконнага
захопу грамадзянскага паветранага судна ды iншых незаконных актаў,
якiя робяць замах на бяспеку такога паветранага судна, яго пасажыраў
i экiпажа, аэрапортаў i навiгацыйнага абсталявання, а таксама любой
iншай пагрозы бяспецы грамадзянскай авiяцыi.
3. Бакi будуць у сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаць у
адпаведнасцi з палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi, якiя з'яўляюцца
Дадаткамi да Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, у такой
меры, у якой гэтыя палажэннi бяспекi тычацца Дагаворных Бакоў; яны
будуць патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў,
зарэгiстраваныя ў iх, i эксплуатанты паветраных суднаў, чыё асноўнае
месца працы або сталае месца жыхарства знаходзяцца на iх тэрыторыi,
i эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi згодна з гэтымi
палажэннямi авiяцыйнай бяспекi.
4. Кожны Дагаворны Бок пагаджаецца, што ад эксплуатантаў
паветраных суднаў можа патрабавацца выкананне палажэнняў авiяцыйнай
бяспекi, названых вышэй у параграфе 3, якiя павiнны выконвацца
паводле патрабавання другога Дагаворнага Боку пры ўваходзе, выхадзе
або знаходжаннi ў межах тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку. Кожны
Дагаворны Бок будзе гарантаваць эфектыўнае прымяненне належных мер у
межах яго тэрыторыi другому Дагаворнаму Боку. Кожны Дагаворны Бок
будзе гарантаваць эфектыўнае прымяненне належных мер у межах яго
тэрыторыi для аховы паветраных суднаў i агляду пасажыраў, экiпажа,
ручной паклажы, багажу, грузу i запасаў паветранага судна перад i
падчас пасадкi або пагрузкi.
Кожны з Дагаворных Бакоў будзе таксама надаваць належную ўвагу
любой просьбе, якая iдзе ад другога Дагаворнага Боку, у адносiнах
прыняцця разумных спецыяльных мер бяспекi для прадухiлення пэўнай
пагрозы.
5. У выпадку здарэння або пагрозы здарэння з незаконным захопам
грамадзянскага паветранага судна або iншага незаконнага акта, якi
парушае бяспеку паветранага судна, пасажыраў, экiпажа, аэрапортаў
або навiгацыйнага абсталявання, Дагаворныя Бакi будуць дапамагаць
адзiн аднаму шляхам наладжвання сувязi i прыняцця iншых звязаных з
гэтым мер з мэтай хуткага i бяспечнага спынення такога здарэння або
яго пагрозы.
Артыкул 15
Тарыфы
1. Тарыфы, што ўстанаўлiваюцца авiяпрадпрыемствамi Дагаворных
Бакоў для дагаворных авiялiнiй, будуць устанаўлiвацца на разумным
узроўнi з улiкам усiх звязаных з гэтым фактараў, уключаючы выдаткi
на эксплуатацыю, разумныя прыбыткi, характарыстыкi зносiн i тарыфы
iншых авiяпрадпрыемстваў, што ажыццяўляюць рэгулярныя паветраныя
перавозкi на ўсiм працягу або на частцы тых жа маршрутаў.
2. Тарыфы, названыя ў параграфе 1 гэтага Артыкула, будуць, па
меры магчымасцi, узгоднены памiж назначанымi авiяпрадпрыемствамi
абодвух Дагаворных Бакоў пасля кансультацый з iншымi
авiяпрадпрыемствамi, што ажыццяўляюць паветраныя перавозкi на ўсiм
працягу або на частцы маршруту, прычым такое пагадненне, пры
магчымасцi, будзе дасягнута праз працэдуру, прынятую Мiжнароднай
асацыяцыяй авiяцыйнага транспарту з мэтай распрацоўкi тарыфаў.
3. Узгодненыя такiм чынам тарыфы будуць пададзены на
зацвярджэнне авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў не пазней
чым за дзевяноста (90) дзён да прапанаванай даты iх увядзення. У
асобых выпадках гэты перыяд можа быць скарочаны паводле вышэй
названых улад.
4. Гэтае ўхваленне можа быць дадзена спецыяльна iншым чынам.
Калi нiчые авiяцыйныя ўлады не выказалi неўхвалення на працягу
трыццацi (30) дзён з даты падачы ў адпаведнасцi з параграфам 3
гэтага Артыкула, гэтыя тарыфы будуць лiчыцца зацверджанымi. У
вынiку, калi тэрмiн падачы будзе скарочаны, як абумоўлена ў
параграфе 3, авiяцыйныя ўлады могуць пагадзiцца, каб тэрмiн, на
працягу якога мае быць паведамлена аб любым неўхваленнi, быў меншы
чым трыццаць (30) дзён.
5. Калi тарыф не можа быць узгоднены ў адпаведнасцi з пунктам 2
гэтага Артыкула або калi на працягу тэрмiну згодна з пунктам 4
гэтага Артыкула авiяцыйныя ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў
паведамляюць авiяцыйным ўладам другога Дагаворнага Боку аб сваёй
нязгодзе з любым тарыфам, узгодненым у адпаведнасцi з палажэннямi
пункта 2 гэтага Артыкула, авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў
пасля кансультацыi з авiяцыйнымi ўладамi любой iншай дзяржавы або з
любым органам, чыю параду яны могуць палiчыць карыснай, пастараюцца
ўстанавiць тарыф шляхам узаемнай згоды.
6. Калi авiяцыйныя ўлады не могуць дамовiцца наконт любога
тарыфу, пададзенага згодна з параграфам 3 гэтага Артыкула, або аб
устанаўленнi любога тарыфу згодна з параграфам 5 гэтага Артыкула,
спрэчка будзе вырашана ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 19
гэтага Пагаднення.
7. Тарыф, устаноўлены ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага
Артыкула, будзе мець сiлу да ўстанаўлення новага тарыфу.
Артыкул 16
Кансультацыi i папраўкi
1. На падставе цеснага супрацоўнiцтва абодва Дагаворныя Бакi
або iх авiяцыйныя ўлады будуць увесь час праводзiць кансультацыi
адзiн з адным з мэтай забеспячэння рэалiзацыi i здавальняючага
выканання палажэнняў гэтага Пагаднення i Дадаткаў да яго.
2. У выпадку, калi любы з Дагаворных Бакоў палiчыць пажаданым
унесцi папраўкi ў любое з палажэнняў гэтага Пагаднення, ён можа
звярнуцца па кансультацыi да другога Дагаворнага Боку. Такiя
кансультацыi будуць распачаты на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з
дня звароту. Любыя змены, узгодненыя такiм чынам, набудуць сiлу,
калi яны будуць пацверджаны шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi
пасля завяршэння канстытуцыйных або iншых неабходных працэдур.
3. Папраўкi, якiя тычацца толькi палажэнняў Пагаднення, якiя
адрознiваюцца ад палажэнняў, прыведзеных у Дадатку, будуць
зацверджаны кожным з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з яго
канстытуцыйнымi працэдурамi.
4. Папраўкi, якiя тычацца толькi палажэнняў, прыведзеных у
Дадатку, могуць быць узгоднены памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух
Дагаворных Бакоў. Такiя папраўкi пачнуць дзейнiчаць, як толькi яны
будуць зацверджаны абедзвюма авiяцыйнымi ўладамi.
Артыкул 17
Адпаведнасць многабаковым канвенцыям
У гэтае Пагадненне i Дадатак да яго будуць уносiцца папраўкi з
мэтай прывядзення iх у адпаведнасць з любой многабаковай канвенцыяй,
якая можа стаць абавязковай для Дагаворных Бакоў.
Артыкул 18
Спыненне дзеяння
1. Любы з Дагаворных Бакоў можа ў любы час паведамiць другому
Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi скасаваць гэтае Пагадненне.
Адначасова такое паведамленне будзе накiравана ў Мiжнародную
арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi.
2. У такiм выпадку Пагадненне спынiць сваё дзеянне праз
дванаццаць (12) месяцаў пасля даты атрымання паведамлення другiм
Дагаворным Бокам, калi толькi гэтае паведамленне не было анулявана
паводле ўзаемнай згоды да сканчэння гэтага тэрмiну. Пры адсутнасцi
пацвярджэння аб атрыманнi другiм Дагаворным Бокам паведамленне
павiнна лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён пасля
атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi.
Артыкул 19
Урэгуляванне спрэчак
1. У выпадку ўзнiкнення памiж Дагаворнымi Бакамi любой спрэчкi,
якая датычыцца iнтэрпрэтацыi або прымянення гэтага Пагаднення,
Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца ў першую чаргу ўрэгуляваць яе шляхам
перагавораў.
2. У выпадку, калi Дагаворныя Бакi не змогуць дасягнуць
урэгулявання шляхам перагавораў, яны могуць пагадзiцца на перадачу
спрэчкi для вырашэння якой-небудзь асобе або органу; калi ж такая
згода не дасягнута, спрэчка, паводле просьбы любога з Дагаворных
Бакоў, будзе перададзена для вырашэння ў арбiтражны суд з трох
арбiтраў; прычым кожны Дагаворны Бок прызначыць па аднаму арбiтру, а
трэцi арбiтр будзе прызначаны гэтымi двума арбiтрамi. Кожны з
Дагаворных Бакоў прызначае арбiтра на працягу тэрмiну ў шэсцьдзесят
(60) дзён з даты атрымання любым з Дагаворных Бакоў па дыпламатычных
каналах паведамлення ад другога Боку з запытам аб вырашэннi спрэчкi
такiм арбiтражным судом; пры гэтым трэцi арбiтр будзе прызначаны на
працягу наступнага тэрмiну ў шэсцьдзесят (60) дзён. Калi любы з
Дагаворных Бакоў не прызначыць арбiтра на працягу названага тэрмiну
або калi трэцi арбiтр не будзе прызначаны на працягу названага часу,
у гэтым выпадку Прэзiдэнт Рады Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай
авiяцыi можа паводле просьбы любога з Дагаворных Бакоў прызначыць
арбiтра або арбiтраў, у залежнасцi ад сiтуацыi. У такiм выпадку
трэцi арбiтр будзе грамадзянiнам трэцяй дзяржавы i будзе выступаць у
ролi Старшынi арбiтражнага суда.
3. Дагаворныя Бакi будуць выконваць любыя рашэннi, прынятыя ў
адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага Артыкула.
4. Выдаткi на правядзенне арбiтражу будуць таксама падзелены
памiж Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 20
Рэгiстрацыя ў IКАО
Гэтае Пагадненне i любыя папраўкi да яго будуць зарэгiстраваны
ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
Артыкул 21
Дадаткi
Дадаткi да гэтага Пагаднення будуць разглядацца як частка
Пагаднення, пры гэтым усе спасылкi на iх павiнны ўключаць спасылкi
на Дадаткi, апрача асобна агавораных выпадкаў.
Артыкул 22
Набыццё сiлы
1. Гэтае Пагадненне набудзе сiлу на трыццаты дзень пасля таго,
як Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму дыпламатычнымi нотамi аб
выкананнi належных канстытуцыйных фармальнасцей.
2. Гэтае Пагадненне складзена ў двух экзэмплярах на беларускай,
грэчаскай i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
У спрэчных выпадках перавага будзе аддадзена англiйскаму
тэксту.
3. Для засведчання чаго нiжэйпадпiсаныя, належным чынам
упаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi гэтае Пагадненне.
Учынена ў г.Нiкасii 29-га чысла мая месяца адна тысяча
дзевяцьсот дзевяноста восьмага года.
Графiк маршрутаў
1. Графiк 1
Маршруты, якiя эксплуатуюцца назначаным авiяпрадпрыемствам
Рэспублiкi Беларусь:
З: У: Прамежкавыя пункты: Пункты па-за
тэрыторыяй:
Пунктаў на Мiнск Будуць Будуць
Кiпры i/або Брэст названыя названыя
2. Графiк 1
Маршруты, якiя эксплуатуюцца назначаным авiяпрадпрыемствам
Рэспублiкi Кiпр:
З: У: Прамежкавыя пункты: Пункты па-за
тэрыторыяй:
Пунктаў на Ларнака Будуць Будуць
Беларусi i/або Пафос названыя названыя
3. Камерцыйныя правы пятай "ступенi свабоды" не могуць
рэалiзоўвацца памiж прамежкавымi пунктамi або пунктамi, што ляжаць
па-за тэрыторыяй, i тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку, калi памiж
двума Дагаворнымi Бакамi не заключана адпаведнае пагадненне па гэтым
пытаннi.
|