ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 30 сакавiка 2000 г.
Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрства навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей
называюцца "Бакi",
выказваючы намер паслядоўна i на доўгатэрмiновай аснове
развiваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў галiне лясной гаспадаркi,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць ажыццяўляць супрацоўнiцтва ў галiне лясной
гаспадаркi на аснове раўнапраўя i ўзаемнай карысцi ў адпаведнасцi з
дзеючымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў.
Артыкул 2
1. Узаемнае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца па
наступных асноўных накiрунках:
а) адмiнiстрацыйныя, прававыя i эканамiчныя аспекты кiравання
лясамi;
б) шматфункцыянальнае выкарыстанне i ўзмацненне экалагiчных
функцый лясоў;
в) захаванне генетычнага фонду i бiялагiчнай разнастайнасцi
лясной раслiннасцi;
г) узнаўленне лясоў;
д) ахова лясоў ад пажараў;
е) абарона лясоў ад шкоднiкаў i хвароб;
ж) арганiзацыя лесаўладкавання;
з) манiторынг лясоў.
2. Iншыя накiрункi супрацоўнiцтва могуць быць уключаны ў данае
Пагадненне па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.
Артыкул 3
1. Супрацоўнiцтва ў рамках данага Пагаднення памiж Бакамi будзе
ажыццяўляцца ў наступных формах:
а) абмен вопытам работы па накiрунках, указаных у артыкуле 2
данага Пагаднення, дэлегацыямi вучоных i спецыялiстаў;
б) абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй, дакументацыяй i
вынiкамi навуковых даследаванняў;
в) правядзенне канферэнцый, сiмпозiумаў, нарад, семiнараў,
выставак;
г) ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў у галiне лясной
гаспадаркi, а таксама правядзенне сумесных даследванняў па
праблемах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
2. Iншыя формы супрацоўнiцтва могуць быць уключаны ў данае
Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю прамых сувязяў
па пытаннях лясной гаспадаркi памiж юрыдычнымi асобамi Рэспублiкi
Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкi.
Артыкул 5
Абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй, дакументацыяй i вынiкамi
навуковых даследаванняў, ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў i
iншыя формы супрацоўнiцтва, указаныя ў артыкулах 3 i 4 данага
Пагаднення, будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам дзяржаў Бакоў на ўзаемавыгаднай эквiвалентнай аснове.
Артыкул 6
3 мэтай каардынацыi работ па ажыццяўленню данага Пагаднення
Бакi ў рамках дзеючага заканадаўства дзяржаў Бакоў могуць стварыць
сумесную рабочую групу.
Артыкул 7
1. Данае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга
паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу.
2. Данае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў. Затым яго
дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступны пяцiгадовы тэрмiн, калi
нiводны з Бакоў не пазней чым за тры месяцы не паведамiць у
пiсьмовай форме другому Боку аб спыненнi дзеяння данага Пагаднення.
3. Палажэннi данага Пагаднення Бакi могуць мяняць або дапаўняць
па ўзаемнай пiсьмовай згодзе. Гэтыя змяненнi i дапаўненнi ўступаюць
у сiлу ў адпаведнасцi з пунктам 1 данага артыкула.
4. Выканана ў г.Вiльнюсе 30 сакавiка 2000 года ў двух
сапраўдных экземплярах, кожны на беларускай i лiтоўскай мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства лясной За Мiнiстэрства навакольнага
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|