ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ IЗРАIЛЬ
АБ УЗАЕМНЫМ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ
IНВЕСТЫЦЫЙ *)
_____________________________
*) Вступило в силу 14 августа 2003 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Iзраiль (у далейшым -
Дагаворныя Бакi),
жадаючы iнтэнсiфiкаваць эканамiчнае супрацоўнiцтва на карысць
абедзвюх краiн,
iмкнучыся стварыць спрыяльныя ўмовы для павелiчэння iнвестыцый
iнвестараў кожнага з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку,
прызнаючы, што ўзаемнае садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова
iнвестыцый на аснове дадзенага Пагаднення будуць спрыяць
стымуляванню асабiстай дзелавой iнiцыятывы i росквiту абедзвюх
дзяржаў,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Азначэннi
Для мэт дадзенага Пагаднення прыведзеныя тэрмiны будуць мець
наступнае значэнне:
1. Iнвестыцыi - усе вiды маёмасцi, прадугледжаныя
заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога iнвестыцыi былi
ажыццёўлены, уключаючы, але не абмяжоўваючы:
а) рухомую i нерухомую маёмасць, а таксама любыя iншыя
маёмасныя правы ў адносiнах да ўсiх вiдаў маёмасцi;
б) правы, якiя вынiкаюць з акцый, аблiгацый i iншых форм удзелу
ў юрыдычных асобах, уключаючы прадпрыемствы;
в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў i да
маёмасцi або любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якое мае
якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць;
г) правы ў галiне iнтэлектуальнай уласнасцi, тэхнiчныя працэсы,
"ноу-хау" i "гудвiл";
д) канцэсii, якiя прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам або па дагавору, уключаючы канцэсii на разведку,
развiццё, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў.
Любая змена формы, у якой iнвесцiруецца або паўторна
iнвесцiруецца маёмасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага
Боку, на тэрыторыi якога iнвестыцыi былi ажыццёўлены, не закранае
характару яе як iнвестыцый у сэнсе дадзенага Пагаднення.
2. Iнвестар:
у адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых у Рэспублiцы Беларусь:
а) фiзiчныя асобы, якiя з'яўляюцца грамадзянамi Дзяржавы
Iзраiль i не з'яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь;
б) юрыдычныя асобы, уключаючы прадпрыемствы, карпарацыi, фiрмы
або асацыяцыi, створаныя або заснаваныя згодна з заканадаўствам
Дзяржавы Iзраiль, якiя прама цi ўскосна не кантралююцца грамадзянамi
Рэспублiкi Беларусь;
у адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых у Дзяржаве Iзраiль:
а) фiзiчныя асобы, якiя з'яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi
Беларусь i не з'яўляюцца грамадзянамi або пастаянна пражываючымi на
тэрыторыi Дзяржавы Iзраiль;
б) юрыдычныя асобы, уключаючы прадпрыемствы, карпарацыi, фiрмы
або асацыяцыi, створаныя або заснаваныя згодна з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, якiя не кантралююцца прама цi ўскосна
грамадзянамi або пастаянна пражываючымi на тэрыторыi Дзяржавы
Iзраiль.
3. Даходы - сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь iнвестыцый,
уключаючы, але не абмяжоўваючы: дывiдэнды, прыбытак, атрыманую ад
поўнай цi частковай лiквiдацыi iнвестыцый выручку, працэнты, даходы
з прыросту кошту маёмасцi, раялцi i ўзнагароджаннi.
4. Тэрыторыя ў адносiнах да кожнага Дагаворнага Боку -
тэрыторыя дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку, уключаючы тэрытарыяльныя
воды, a таксама кантынентальны шэльф i эксклюзiўную эканамiчную
зону, над якiмi гэты Дагаворны Бок ажыццяўляе суверэнныя правы або
юрысдыкцыю ў адпаведнасцi з мiжнародным правам.
5. Заканадаўства ў адносiнах да кожнага Дагаворнага Боку -
заканадаўства дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 2
Садзейнiчанне ажыццяўленню iнвестыцый i iх ахова
1. Кожны Дагаворны Бок на сваёй тэрыторыi будзе заахвочваць i
ствараць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку спрыяльныя ўмовы для
ажыццяўлення iнвестыцый i будзе дапускаць такiя iнвестыцыi ў
адпаведнасцi са сваiм заканадаўствам.
2. Iнвестыцыям iнвестараў кожнага Дагаворнага Боку будзе
прадастаўляцца справядлiвы i раўнапраўны рэжым, а таксама поўныя
ахова i бяспека на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку. Кожны
Дагаворны Бок абавязваецца не перашкаджаць шляхам прыняцця
неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер кiраванню, падтрыманню,
выкарыстанню або распараджэнню iнвестыцыямi на сваёй тэрыторыi
iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку.
3. Iнвестары аднаго Дагаворнага Боку могуць заключаць з iншым
Дагаворным Бокам спецыяльныя пагадненнi, палажэннi, дзеянне якiх,
калi яны не з'яўляюцца больш спрыяльнымi для iнвестара, не павiнна
супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Кожны Дагаворны Бок у адносiнах да
iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку будзе выконваць як
палажэннi гэтых спецыяльных пагадненняў, так i палажэннi дадзенага
Пагаднення.
Артыкул 3
Рэжым найбольшага спрыяння i нацыянальны рэжым
1. Кожны Дагаворны Бок прадаставiць на сваей тэрыторыi ў
адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў iншага Дагаворнага Боку
рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе ў адносiнах да
iнвестыцый i даходаў уласных iнвестараў або iнвестыцый i даходаў
iнвестараў любой трэцяй дзяржавы.
2. Кожны Дагаворны Бок абавязваецца прадаставiць на сваёй
тэрыторыi iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў тым, што датычыцца
кiравання, падтрымання, выкарыстання або распараджэння iх
iнвестыцыямi, рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы.
Артыкул 4
Пакрыццё страт
Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi
страты на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны або
iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага
становiшча, паўстання, бунту, хваляванняў або iншых падобных падзей,
што мелi месца на тэрыторыi апошняга Дагаворнага Боку, апошнi
Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён
прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй
дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення, пакрыцця страт,
кампенсацыi або iншага ўрэгулявання. Неабходныя ў гэтай сiтуацыi
плацяжы могуць пераводзiцца без абмежаванняў.
Артыкул 5
Экспрапрыяцыя
Iнвестыцыi iнвестараў любога Дагаворнага Боку на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку не падлягаюць нацыяналiзацыi, экспрапрыяцыi
або iншым мерам, дзеянне якiх эквiвалентна нацыяналiзацыi або
экспрапрыяцыi (у далейшым - экспрапрыяцыя), iнакш, як у грамадскiх
iнтарэсах, звязаных з унутранымi патрэбнасцямi апошняга Дагаворнага
Боку, на недыскрымiнацыйнай аснове i пры забеспячэннi своечасовай,
адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi. Гэта кампенсацыя складае
вартасць экспрапрыiраваных iнвестыцый на момант, якi непасрэдна
папярэднiчаў ажыццяўленню экспрапрыяцыi цi яе абнародаванню, у
залежнасцi ад таго, што адбылося раней, уключае працэнт, як гэта
прадугледжана заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку на перыяд да
даты плацяжу, выплачваецца без неабгрунтаванай затрымкi, павiнна
быць эфектыўна ажыццявiма i можа пераводзiцца без абмежаванняў.
Iнвестар, якi панёс страты, мае права ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Дагаворнага Боку, што праводзiць экспрапрыяцыю, на
аператыўны разгляд справы i аналiз ацэнкi адпаведных iнвестыцый
згодна з прынцыпамi, выкладзенымi ў гэтым пункце, судовай або iншай
незалежнай паўнамоцнай iнстанцыяй гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 6
Перавод iнвестыцый i даходаў
1. У тым, штo датычыцца iнвестыцый, кожны Дагаворны Бок
гарантуе iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ўсе правы i перавагi,
якiя датычацца бесперашкоднага пераводу iх iнвестыцый i даходаў,
якiя былi ў сiле на дзень, калi бягучыя iнвестыцыi былi ажыццёўлены,
пры ўмове, што iнвестар выканаў усе фiскальныя абавязацельствы i
патрабаваннi заканадаўства аб валютным рэгуляваннi. Пераводы будуць
ажыццяўляцца без затрымак у той канверсiйнай валюце, у якой
iнвестыцыi былi першапачаткова ажыццёўлены, або ў iншай канверсiйнай
валюце па дамоўленасцi памiж адпаведным iнвестарам i Дагаворным
Бокам. Калi iнвестар не пагадзiўся на iншае, перавод будзе
ажыццёўлены па дзеючаму на дату пераводу абменнаму курсу згодна з
iснуючымi палажэннямi заканадаўства аб валютным рэгуляваннi.
2. Пры змяненнi заканадаўства аб валютным рэгуляваннi аднаго
Дагаворнага Боку гэты Дагаворны Бок гарантуе, што нiякiя з такiх
змяненняў не будуць аказваць адмоўны ўплыў на становiшча iнвестыцый,
якiя былi ўжо дапушчаны на тэрыторыю гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 7
Выключэннi
1. Палажэннi дадзенага Пагаднення адносна прадастаўлення рэжыму
не менш спрыяльнага за той, якi прадастаўляецца iнвестарам самiх
Дагаворных Бакоў або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, не павiнны
быць вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн з Дагаворных Бакоў
распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога
рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюцць з:
а) любога мiжнароднага дагавора або дамоўленасцi, якiя
адносяцца цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання або любых
унутраных заканадаўчых актаў па гэтых пытаннях;
б) любога iснуючага або магчымага ў будучым мытнага саюза,
пагаднення аб стварэннi зоны вольнага гандлю цi iншага падобнага
мiжнароднага дагавора, бокам якога з'яўляецца або можа стаць у
будучым адзiн з Дагаворных Бакоў.
2. Дзяржава Iзраiль захоўвае за сабой права не распаўсюджваць
азначэннi тэрмiнаў "iнвестыцыi" i "паўторныя iнвестыцыi" (Артыкул 1,
пункт 1) i палажэннi Артыкула 6, як гэта прадугледжана дадзеным
Пагадненнем, на iнвестараў i iнвестыцыi з Польшчы, Венгрыi i Румынii
на падставе пагадненняў, заключаных з названымi краiнамi да 1
студзеня 1992 года, i гэта не будзе разглядацца як парушэнне
Артыкула 3 дадзенага Пагаднення (рэжым iнвестыцый).
Артыкул 8
Спрэчкi памiж iнвестарамi аднаго Дагаворнага Боку i
iншым Дагаворным Бокам
1. З мэтай вырашэння спрэчак у адносiнах да iнвестыцый памiж
iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку i iншым Дагаворным Бокам будуць
праведзены кансультацыi або iншыя мерапрыемствы памiж бакамi ў
спрэчцы.
2. Калi названыя кансультацыi i iншыя мерапрыемствы не
прывядуць да ўрэгулявання спрэчкi на працягу шасцi месяцаў з даты
запыту аб урэгуляваннi, iнвестар можа перадаць спрэчку, па свайму
выбару, для вырашэння ў:
а) Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак,
створаны ў адпаведнасцi з Канвенцыяй па ўрэгуляванню iнвестыцыйных
спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта
да падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне;
б) трацейскi суд цi мiжнародны суд "ad hoс" пры згодзе бакоў у
спрэчцы. Арбiтражны суд будзе створаны ў адпаведнасцi з прынцыпамi,
выкладзенымi ў Артыкуле 9.
3. Кожны Дагаворны Бок абавязваецца не прымаць спробы вырашыць
па дыпламатычных каналах любую спрэчку, якая перададзена ў
Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак або
мiжнародны арбiтражны суд, за выключэннем выпадкаў, калi iншы
Дагаворны Бок не прызнае i не выконвае якое-небудзь рашэнне, што
вынес Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак або
мiжнародны арбiтражны суд.
Артыкул 9
Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi
1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або
прымянення дадзенага Пагаднення павiнны, па магчымасцi, вырашацца па
дыпламатычных каналах, што можа ўключаць, калi так вырашаць
Дагаворныя Бакi, стварэнне двухбаковай камiсii, якая складаецца з
прадстаўнiкоў абодвух Дагаворных Бакоў.
2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi ў адпаведнасцi з пунктам
1 дадзенага Артыкула немагчыма на працягу шасцi месяцаў, гэта
спрэчка па хадайнiцтву любога з Дагаворных Бакоў будзе перададзена ў
арбiтражны суд.
3. Такi арбiтражны суд будзе заснаваны для кожнага канкрэтнага
выпадку наступным чынам. На працягу двух месяцаў з дня атрымання
арбiтражнага хадайнiцтва кожны з Дагаворных Бакоў прызначыць па
аднаму члену суда. Гэтыя два члены вызначаць затым грамадзянiна
трэцяй дзяржавы, якi будзе прызначаны старшынёй суда з узаемнай
згоды Дагаворных Бакоў. Прызначэнне старшынi павiнна адбыцца не
пазней чым за два месяцы з дня прызначэння астатнiх двух членаў.
4. Калi неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў вызначаныя
ў пункце 3 гэтага Артыкула тэрмiны i калi Дагаворныя Бакi не
дамовiлiся аб iншым, любы Дагаворны Бок можа звярнуцца з просьбай аб
правядзеннi неабходных прызначэнняў да Старшынi Мiжнароднага
арбiтражнага суда пры Мiжнароднай гандлёвай палаце ў Парыжы (далей -
МГП). Калi Старшыня Мiжнароднага арбiтражнага суда не мае магчымасцi
ажыццявiць вызначаныя вышэй дзеяннi, права ажыццяўлення неабходных
прызначэнняў будзе прадастаўлена Вiцэ-Старшынi Мiжнароднага
арбiтражнага суда. Калi Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага арбiтражнага
суда, у сваю чаргу, не мае магчымасцi ажыццявiць вызначаныя вышэй
дзеяннi, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе
адрасавана наступнаму па старшынству члену Мiжнароднага арбiтражнага
суда пры МГП, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных
Бакоў.
5. Арбiтражны суд, якi ствараецца згодна з дадзеным Артыкулам,
прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi абавязковыя для
абодвух Дагаворных Бакоў. Кожны Дагаворны Бок нясе выдаткi
прызначанага iм члена суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам у
арбiтражным судаводстве. Выдаткi старшынi i няўлiчаныя выдаткi
будуць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi. Суд сам вызначае
рэгламент сваёй работы.
Артыкул 10
Субрагацыя
1. Калi адзiн Дагаворны Бок або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя
("першы Дагаворны Бок") выконвае плацёж па гарантыi ў адносiнах да
якiх-небудзь iнвестыцый на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ("iншы
Дагаворны Бок"), iншы Дагаворны Бок будзе прызнаваць:
а) перадачу першаму Дагаворнаму Боку па заканадаўству або
згодна з законнай здзелкай усiх правоў i правоў патрабавання
гарантаванага боку;
б) а таксама той факт, што ў сiлу прынцыпу субрагацыi першы
Дагаворны Бок мае права ажыццяўляць гэтыя правы i правы патрабавання
ў той жа меры, што i гарантаваны бок, i прымаць на сябе
абавязацельствы ў адносiнах да iнвестыцый.
2. Першы Дагаворны Бок будзе мець права карыстацца пры любых
абставiнах тым жа рэжымам:
а) у адносiнах да правоў i правоў патрабавання, якiя ён атрымаў
у вынiку азначанай у пункце 1 дадзенага Артыкула перадачы;
б) у адносiнах да любых плацяжоў, якiя атрыманы ў вынiку
ажыццяўлення гэтых правоў i правоў патрабавання, аналагiчным рэжыму,
якiм згодна з дадзеным Пагадненнем гарантаваны бок меў права
карыстацца ў адносiнах да тых iнвестыцый i маючых да iх дачыненне
даходаў.
Артыкул 11
Прымяненне iншых правiлаў
Калi ўнутранае заканадаўства аднаго Дагаворнага Боку або
iснуючыя цi ўзгодненыя ў будучым у дапаўненне да дадзенага
Пагаднення памiж Дагаворнымi Бакамi абавязацельствы ў адпаведнасцi з
мiжнародным правам змяшчаюць агульныя цi спецыяльныя правiлы, згодна
з якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца
рэжымам больш спрыяльным за той, што ўстанаўлiваецца дадзеным
Пагадненнем, гэтыя правiлы маюць перавагу ў адносiнах да дадзенага
Пагаднення ў той частцы i пастолькi, у якой i паколькi яны больш
спрыяльныя.
Артыкул 12
Прымяненне да iнвестыцый
Палажэннi дадзенага Пагаднення будуць таксама распаўсюджвацца
на iнвестыцыi, ажыццёўленыя на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку
згодна з яго заканадаўствам iнвестарам iншага Дагаворнага Боку да
ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення.
Артыкул 13
Уступленне ў сiлу
Кожны Дагаворны Бок паведамiць iншаму Дагаворнаму Боку аб
выкананнi працэдуры ратыфiкацыi, неабходнай для ўступлення дадзенага
Пагаднення ў сiлу. Дадзенае Пагадненне ўступiць у сiлу праз трыццаць
дзён з даты апошняга паведамлення.
Артыкул 14
Тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
Дадзенае Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi
гадоў. Калi за дванаццаць месяцаў да сканчэння гэтага
дзесяцiгадовага тэрмiну нi адзiн Дагаворны Бок у пiсьмовай форме не
паведамiць iншаму аб спыненнi дзеяння дадзенага Пагаднення, яно
будзе заставацца ў сiле да сканчэння дванаццацi месяцаў з даты, калi
любы Дагаворны Бок паведамiць iншаму аб спыненнi дзеяння гэтага
Пагаднення. Пры гэтым у адносiнах да iнвестыцый, якiя былi
ажыццёўлены да спынення дзеяння дадзенага Пагаднення, яго палажэннi,
што маюць дачыненне да гэтых iнвестыцый, будуць заставацца ў сiле на
працягу дзесяцi гадоў, калi лiчыць з даты спынення дзеяння, без
урону для прымянення агульных норм мiжнароднага права.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў двух экзэмплярах у г.Iерусалiме 11 красавiка 2000
года, што адпавядае 6 нiсана 5760 года, на беларускай, iўрыце i
англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi. У
выпадку разыходжанняў у тлумачэннi тэксту дадзенага Пагаднення
перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Дзяржавы Iзраiль
Подпiс Подпiс
|