ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Правительство Республики Беларусь от 15 ноября 2001 г. "Праграма супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi i сродкаў масавай iнфармацыi на 2001-2004 гады"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАГРАМА СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА,
АДУКАЦЫI I СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI НА 2001-2004 ГАДЫ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 15 лiстапада 2001 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей
называюцца Бакамi,
     кiруючыся  iмкненнем  да  ўмацавання  ўзаемаразумення  i дружбы
памiж народамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Iндыя,
     засноўваючыся    на   Дэкларацыi  аб  прынцыпах  i   накiрунках
супрацоўнiцтва  памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя ад 14
мая 1993 года,
     на  аснове  дамоўленасцей  у  рамках  Пагаднення  памiж  Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў
галiне  культуры,  мастацтва,  адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi,
спорту i турызму ад 14 мая 1993 года,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1
                        Культура i мастацтва

     1.1. Бакi  правядуць  Днi  культуры  Беларусi  ў  Iндыi  i  Днi
культуры Iндыi ў Беларусi. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён культуры
будуць  вызначаны  ў  асобным  пагадненнi,  заключаным  непасрэднымi
кампетэнтнымi выканаўцамi Праграмы.
     Бакi абмяняюцца выканаўчымi калектывамi ў складзе 15-20 чалавек
у  рамках  Дзён  культуры  Беларусi  ў Iндыi i Дзён культуры Iндыi ў
Беларусi.
     1.2. Бакi  будуць абменьвацца iнфармацыяй аб фестывалях, святах
i  iншых  важных культурных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў дзвюх
краiнах.
     Бакi  будуць  садзейнiчаць  абмену  аўдыё- i  вiдэаматэрыяламi,
фатаграфiямi,    слайдамi   i  публiкацыямi  ў  галiне   выканаўчага
мастацтва.
     1.3. Бакi  будуць  запрашаць  спецыялiстаў  у  галiне культуры,
дзеячаў  мастацтва  для  ўдзелу ў мiжнародных мерапрыемствах у сферы
культуры i мастацтва, якiя будуць праводзiцца ў Беларусi i Iндыi.
     Бакi  абмяняюцца  адной  дэлегацыяй  у  складзе  не больш за 10
чалавек на тэрмiн да 10 дзён на працягу дзеяння гэтай Праграмы.
     1.4. Бакi  будуць  заахвочваць  устанаўленне  прамых  сувязей i
абменаў  памiж  установамi  культуры,  мастацкай  адукацыi, творчымi
саюзамi, дзеячамi культуры i мастацтва.
     1.5. Бакi абмяняюцца адной выстаўкай сучаснага мастацтва кожная
ў  суправаджэннi не менш чым двух чалавек (адказная асоба i тэхнiчны
эксперт).
     Умовы  арганiзацыi выставак будуць абмеркаваны Бакамi дадаткова
ў рабочым парадку.
     Бакi  абмяняюцца двума-трыма мастакамi на працягу дзеяння гэтай
Праграмы.
     1.6. Беларускi  Бок  накiруе,  а  Iндыйскi  Бок  прыме дзiцячыя
малюнкi для ўдзелу ў Мiжнародным дзiцячым конкурсе Шанкара.
     1.7. Iндыйскi   Бок  запросiць  Беларускi  Бок  для  ўдзелу   ў
Iндыйскiм Трыенале.

                             Артыкул 2
                              Адукацыя

     2.1. Бакi    будуць    садзейнiчаць    устанаўленню     прамога
супрацоўнiцтва  памiж навучальнымi ўстановамi абедзвюх краiн з мэтай
ажыццяўлення  сумесных  навукова-даследчых  работ, абмену стажорамi,
прафесарска-выкладчыцкiм складам i студэнтамi на парытэтнай аснове.
     Бакi  абмяняюцца  двума спецыялiстамi на тэрмiн не больш за два
тыднi ў любой з наступных галiн:
     педагогiка;
     грамадскiя навукi;
     камп'ютэрнае навучанне;
     дакладныя навукi;
     методыка выкладання;
     гiсторыя.
     2.2. Бакi    будуць   абменьвацца  навуковай  дакументацыяй   i
навукова-даследчымi  публiкацыямi,  падручнiкамi,   аўдыёвiзуальнымi
матэрыяламi ў галiне школьнай адукацыi, архiўнымi кнiгамi, газетамi,
мiкрафiльмамi для ажыццяўлення навуковых работ.
     2.3. Бакi будуць працягваць выкананне Пратакола аб адпаведнасцi
сертыфiкатаў,  ступеней  i  дыпломаў памiж СССР i Рэспублiкай Iндыя,
падпiсанага 24 лiстапада 1987 года ў г.Нью-Дэлi.
     2.4. Беларускi Бок арганiзуе выстаўку беларускiх кнiг i друку ў
рамках Дзён культуры Беларусi ў Iндыi.

                             Артыкул 3
                     Сродкi масавай iнфармацыi

     3.1. Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва памiж беларускiмi i
iндыйскiмi дзяржаўнымi ўстановамi кiнематаграфii.
     3.2. Бакi  арганiзуюць  кiнатыднi  ў абедзвюх краiнах з удзелам
дэлегацый у складзе двух чалавек.
     3.3. Бакi  прымуць  удзел  у  мiжнародных  кiнафестывалях, якiя
праводзяцца ў дзвюх краiнах.
     3.4. Бакi  абмяняюцца  двума  журналiстамi  або спецыялiстамi ў
галiне  сродкаў  масавай iнфармацыi, якiя займаюцца распаўсюджваннем
iнфармацыi ў дзяржаўным сектары, на тэрмiн не больш за два тыднi.
     3.5. Бакi    будуць    заахвочваць    супрацоўнiцтва      памiж
iнфармацыйнымi  агенцтвамi  ў  абедзвюх  краiнах,  уключаючы   абмен
iнфармацыйнымi матэрыяламi.
     3.6. Сумесная  камiсiя,  якая  ўключае супрацоўнiкаў дзяржаўных
органаў  iнфармацыi  i  вяшчання  абедзвюх  краiн,  будзе праводзiць
перыядычныя  сустрэчы  з  мэтай кантролю рэалiзацыi палажэнняў гэтай
Праграмы ў галiне сродкаў масавай iнфармацыi. Сумесная камiсiя будзе
збiрацца адзiн раз у год пачаргова ў кожнай краiне.

                             Артыкул 4
                         Агульныя палажэннi

     4.1. Праграма    не    выключае    магчымасцi   ўзгаднення   па
дыпламатычных  каналах  iншых мерапрыемстваў, якiя адпавядаюць мэтам
Праграмы.
     4.2. Агульныя  i  фiнансавыя  палажэннi  па абмену дэлегацыямi,
асобнымi   прадстаўнiкамi,  выстаўкамi  i  публiкацыямi   з'яўляюцца
неад'емнай часткай гэтай Праграмы.

     Гэта  Праграма  набывае моц з моманту падпiсання i дзейнiчае да
31 снежня 2004 года.

     Здзейснена  ў  горадзе  Мiнску  15  лiстапада  2001 года ў двух
экзэмплярах  на  беларускай,  хiндзi  i англiйскай мовах, якiя маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.

                                                             Дадатак

  Агульныя палажэннi i фiнансавыя ўмовы абменаў у рамках Праграмы
      супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
      Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi
           i сродкаў масавай iнфармацыi на 2001-2004 гады

                         Агульныя палажэннi

     1. Абмен дэлегацыямi, асобнымi прадстаўнiкамi i выстаўкамi:
     накiроўваючы    Бок   паведамiць  прымаючаму  Боку   неабходную
iнфармацыю  не  менш  чым  за два месяцы да запланавай даты прыбыцця
дэлегацыi  або  асобных прадстаўнiкоў i не менш чым за чатыры месяцы
да даты прыбыцця выканаўчых калектываў i выставак;
     прымаючы  Бок паведамiць аб сваёй гатоўнасцi прыняць дэлегацыю,
прадстаўнiкоў  або выстаўку на працягу аднаго месяца пасля атрымання
iнфармацыi;
     пасля  атрымання  згоды  накiроўваючы  Бок  не  менш чым за тры
месяцы да прыбыцця дэлегацыi або асобных прадстаўнiкоў паведамiць аб
гэтым прымаючаму Боку.
     2. Бакi  будуць прыкладваць намаганнi для азнаямлення дэлегацый
i  асобных  прадстаўнiкоў  з  культурай  i  жыццём краiны прымаючага
Боку.
     3. Стыпендыi:
     прымаючы  Бок  паведамiць  аб  памеры  стыпендый  не  пазней 31
студзеня;
     накiроўваючы  Бок  паведамiць  прымаючаму  Боку  iнфармацыю  аб
кандыдатах да 31 сакавiка;
     iнфармацыя  аб  кандыдатах  павiнна  ўключаць  бiяграфiю, копii
дыплома  цi звесткi аб узроўнi адукацыi, план навуковай цi даследчай
работы i даведку аб стане здароўя;
     прымаючы  Бок паведамiць аб сваёй гатоўнасцi прыняць кандыдатаў
да 31 мая;
     кандыдаты павiнны валодаць англiйскай мовай.

                          Фiнансавыя ўмовы

     1. Абмен прадстаўнiкамi i дэлегацыямi.
     Абмен  памiж  Бакамi  будзе  ажыццяўляцца  на  аснове наступных
прынцыпаў:
     накiроўваючы    Бок    аплачвае  мiжнародны  праезд  да   месца
прызначэння    i  назад.  Месцам  прызначэння  лiчыцца  пункт,   дзе
пачынаецца праграма вiзiту;
     прымаючы Бок забяспечвае наступнае:
     харчаванне, пражыванне, транспарт на сваёй тэрыторыi;
     паслугi перакладчыка;
     бясплатнае  медыцынскае лячэнне ў выпадку раптоўнай хваробы, за
выключэннем хранiчных захворванняў i зубнога пратэзавання;
     арганiзацыю выступленняў выканаўчых калектываў;
     Iндыйскi  Бок  будзе  выдзяляць  сутачныя  ў памеры 50 рупiй на
чалавека.
     Гэтыя Палажэннi ўступаюць у сiлу з дня падпiсання Праграмы. Пры
неабходнасцi  Бакi  могуць  на  ўзаемнай  аснове перагледзець памеры
выдзяляемых сум.
     2. Абмен выкладчыкамi i студэнтамi.
     Фiнансавыя  ўмовы  абменаў  выкладчыкамi  i  студэнтамi  будуць
агаворвацца   Бакамi  дадаткова  ў  кожным  канкрэтным  выпадку   па
дыпламатычных каналах.
     3. Абмен часопiсамi i публiкацыямi.
     Усе  выдаткi  па  абмену  публiкацыямi,  часопiсамi  i   iншымi
матэрыяламi,  прадугледжанаму  гэтай  Праграмай,  нясе  накiроўваючы
Бок.
     4. Абмен выстаўкамi:
     накiроўваючы Бок нясе выдаткi па транспарцiроўцы выстаўкi;
     прымаючы    Бок  нясе  выдаткi  па  арганiзацыi  выстаўкi,   яе
функцыянаванню, рэкламе, публiкацыi каталогаў i афiш;
     накiроўваючы Бок нясе выдаткi па страхаванню выстаўкi за межамi
тэрыторыi  сваёй  краiны.  У выпадку пашкоджання экспанатаў прымаючы
Бок  вышле  накiроўваючаму  Боку  ўсе  неабходныя  дакументы адносна
абставiн пашкоджання для прадастаўлення ў страхавую кампанiю;
     пры    неабходнасцi  будзе  складзена  асобнае  пагадненне   па
арганiзацыi выстаўкi для вызначэння абавязкаў кожнага з Бакоў;
     прымаючы Бок забяспечвае неабходную захаванасць выстаўкi;
     пашкоджаныя    экспанаты  не  будуць  рамантавацца  без   згоды
накiроўваючага Боку;
     выстаўку    будуць   суправаджаць  два  чалавекi.  Выдаткi   на
суправаджэнне    будуць    пакрыты  ў  адпаведнасцi  з   фiнансавымi
палажэннямi  гэтай  Праграмы.  Тэрмiн  знаходжання будзе агаворвацца
Бакамi дадаткова.



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России