СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РУАНДЫЙСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 лютага 2002 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Руандыйскай Рэспублiкi,
кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права i жадаючы развiваць адносiны дружбы i
ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж дзвюма нацыямi на аснове
роўнасцi памiж дзяржавамi, узаемнай павагi да нацыянальнага
суверэнiтэту кожнага з бакоў, незалежнасцi i тэрытарыяльнай
цэласнасцi, а таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы кожнага з
бакоў,
Вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Паслоў з
даты падпiсання дадзенага Камюнiке.
Дадзеныя адносiны будуць развiвацца ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 25 лютага 2002 года ў двух экзэмплярах
на беларускай i англiйскай мовах.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Руандыйскай Рэспублiкi
Сяргей Лiнг Анастасе Гасана
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Руандыйскай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый