МЕМАРАНДУМ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ I IСЛАМСКАЙ АРЫЕНТАЦЫI IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ*
______________________________
*Уступiў у сiлу 12 чэрвеня 2002 г.
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрства культуры i iсламскай арыентацыi Iсламскай
Рэспублiкi Iран,
якiя далей называюцца "Бакi",
грунтуючыся на ўзаемным жаданнi пашыраць дружбу,
узаемаразуменне памiж Рэспублiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай
Iран,
кiруючыся iмкненнем да развiцця цеснага i доўгатэрмiновага
супрацоўнiцтва ў галiне турызму памiж абедзвюма краiнамi, а таксама
памiж сваiмi дзяржаўнымi органамi кiравання турызмам,
заключылi дадзены Мемарандум i дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць спрыяць пашырэнню турысцкага абмену памiж
Республiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай Iран з мэтай
азнаямлення з жыццём, гiсторыяй i культурай абодвух народаў.
Артыкул 2
Бакi будуць праводзiць рэгулярныя сустрэчы кiраўнiкоў у галiне
турызму з мэтай кансультацый i распрацоўкi перспектыўных праграм
супрацоўнiцтва.
Бакi будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць з улiкам iнтарэсаў
абедзвюх краiн на мiжнароднай арэне i каардынаваць свае дзеяннi ў
мiжнародных турысцкiх органах.
Артыкул 3
Бакi будуць садзейнiчаць умацаванню прамых сувязей памiж
турысцкiмi камерцыйнымi i некамерцыйнымi арганiзацыямi сваiх краiн.
3 гэтай мэтай Бакi будуць прадпрымаць захады па абмену аператыўнай
iнфармацыяй аб развiццi турысцкага рынку i правядзеннi рэкламных
кампанiй у абедзвюх краiнах.
Бакi будуць заахвочваць турысцкiя арганiзацыi сваiх краiн да
ўдзелу ў турысцкiх выставах i семiнарах, якiя адбываюцца ў абедзвюх
краiнах. Бакi будуць таксама прымаць удзел у навуковых канферэнцыях
i семiнарах па пытыннях развiцця турысцкай iндустрыi.
Артыкул 4
Бакi па ўзаемнай згодзе будуць садзейнiчаць абмену навукоўцамi
i спецыялiстамi ў галiне турызму, настаўнiкамi, студэнтамi
зацiкаўленых навучальных устаноў, а таксама адукацыйнымi i вучэбнымi
праграмамi.
Артыкул 5
Неабходнае фiнансаванне для выканання палажэнняў дадзенага
Мемарандума будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з нацыянальным
заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў.
Бакi падкрэслiлi, што будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
абмену адказнымi за турызм асобамi, улiчваючы нiжэйпададзенае:
Бок, якi пасылае, бярэ на сябе ўсе пляцяжы па адпраўленню сваёй
дэлегацыi ў краiну, якая прымае, уключаючы аплату за вiзу.
Бок, якi прымае, бярэ на сябе ўсе плацяжы за пражыванне,
транспарцiроўку i медыцынскае абслугоўванне дэлегацыi другога Боку.
Iншыя фiнансавыя дагаворанасцi ў рамках дадзенага Мемарандума
могуць быць узгоднены асобна.
Артыкул 6
Дадзены Мемарандум падлягае зацвярджэнню згодна з нацыянальным
заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў i ўступае ў сiлу з даты
апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных
працэдур.
Дадзены Мемарандум заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў, i яго
дзеянне аўтаматычна працягваецца на наступныя пяцiгадовыя перыяды,
калi нiводны з Бакоў не паведамiць другому Боку не менш чым за шэсць
месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне.
Спыненне дзеяння Мемарандума не датычыцца праграм i праектаў,
узгодненых у перыяд дзеяння дадзенага Мемарандума, калi Бакi не
дамовяцца аб iншым.
Бакi могуць уносiць дапаўненнi i змяненнi ў тэкст дадзенага
Мемарандума ў пратакольным парадку, што будзе лiчыцца неад'емнай
часткай дадзенага Мемарандума.
Зроблена ў г.Мiнск 12.06.2002 года ў двух экзэмплярах, кожны на
беларускай, персiдскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў
дадзенага Мемарандума перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства спорту i турызму За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь i iсламскай арыентацыi Iсламскай
Подпic Рэспублiкi Iран
Подпic
|