ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Меморандум Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 16 марта 2004 г. "Мемарандум аб узаемаразуменнi па пытанню кансультацый памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Султаната Аман"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПА ПЫТАННЮ КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СУЛТАНАТА АМАН*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 16 сакавiка 2004 г.

     Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Султаната Аман, якiя далей называюцца Бакамi,
     жадаючы  далей развiваць адносiны дружбы i ўзаемаразумення, што
iснуюць памiж дзвюма краiнамi,
     жадаючы развiваць i ўзмацняць iх двухбаковыя адносiны на аснове
ўзаемных  iнтарэсаў,  узаемаразумення  i  неўмяшання  ва   ўнутраныя
справы,
     зыходзячы  з  карыснасцi  кансультацый  па пытаннях двухбаковых
адносiн i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  праводзiць  кансультацыi  з  мэтай вывучэння ўсiх
аспектаў    двухбаковага   супрацоўнiцтва,  а  таксама  для   абмену
меркаваннямi  па  рэгiянальных  i  мiжнародных  пытаннях, якiя маюць
узаемны iнтарэс, з магчымасцю выступлення з сумеснымi iнiцыятывамi.

                             Артыкул 2

     Двухбаковыя  кансультацыi  згодна  з  дамоўленасцю Бакоў будуць
уключаць    палiтычныя,    эканамiчныя,  навуковыя,   тэхналагiчныя,
культурныя i iншыя сферы супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 3

     Кансультацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Мемарандума
аб узаемаразуменнi будуць праводзiцца па запыту аднаго з Бакоў альбо
ў  рамках мiжнародных канферэнцый на ўзроўнi ўпаўнаважаных афiцыйных
асоб,  адказных за двухбаковыя адносiны, у абедзвюх дзяржавах. Дата,
месца i парадак дня такiх кансультацый будзе вызначацца па звычайных
дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     Гэты  Мемарандум  аб  узаемаразуменнi  ўступае ў сiлу з дня яго
падпiсання  i  дзейнiчае,  пакуль адзiн з Бакоў не менш чым за шэсць
месяцаў  не  накiруе  другому  Боку  пiсьмовае паведамленне аб сваiм
намеры спынiць яго дзеянне або ўнесцi ў яго змяненнi.

     Здзейснена ў  г.Маскаце  16   сакавiка   2004   года   у   двух
экземплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах.
     Усе  тры тэксты аднолькава аўтэнтычныя. У выпадку рознагалоссяў
у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

Я.Э.Сяргей Мартынаў,             Я.Э.Юсуф Бiн Алавi Бiн Абдула,
Мiнiстр замежных спраў           Мiнiстр, адказны за замежныя справы
Рэспублiкi Беларусь              Султаната Аман


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России