ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА АБ АДКРЫЦЦІ ПАГРАНІЧНАГА ПЕРАХОДУ
ЛЯСНАЯ-РУДАЎКА НА АЎГУСТОЎСКІМ КАНАЛЕ, ЗАКЛЮЧАНАЕ
ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМІ, АД 4 ЛІСТАПАДА 2005 ГОДА
Уступіла ў сілу 4 лістапада 2005 года
Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь да Пасольства
Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь*
______________________________
*Зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 29 чэрвеня 2005 г. № 713 «Аб заключэнні шляхам абмену нотамі
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі
Польшча аб адкрыцці пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка на
Аўгустоўскім канале» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2005 г., № 105, 5/16200).
Мінск, 29 чэрвеня 2005 года
№ 17-10/14779-н
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць сваю
павагу да Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і,
дзейнічаючы ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар на падставе
артыкула 6 і ў адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню
пагранічных пераходаў, што быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка
1992 г., прапанаваць заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале.
Пагранічны пераход Лясная-Рудаўка будзе адкрыты ў перыяд з 1
мая па 1 кастрычніка з 8.00 да 20.00 гадзін беларускага часу для
міжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем воднага
транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні.
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Польшча гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу
з даты атрымання ноты ў адказ.
Адначасова Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь мае
гонар прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў сілу лічылася
датай адкрыцця пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка.
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь карыстаецца
выпадкам, каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы
Беларусь запэўненні ў сваёй высокай павазе.
Нота Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча да Пасольства
Рэспублікі Беларусь у Варшаве
Пераклад з польскай мовы
Варшава, 3 лістапада 2005 года
№ DPT. I 2265-62-2002/SW/334
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча сведчыць павагу
Пасольству Рэспублікі Беларусь у Варшаве і мае гонар пацвердзіць
атрыманне ноты Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь № 17-
10/14779-н ад 29 чэрвеня 2005 г. наступнага зместу:
«Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь сведчыць сваю
павагу да Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і,
дзейнічаючы ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, мае гонар на падставе
артыкула 6 і ў адпаведнасці з абзацам 5 артыкула 3 Дагавора паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню
пагранічных пераходаў, што быў падпісаны ў Варшаве 24 красавіка
1992 г., прапанаваць заключэнне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале.
Пагранічны пераход Лясная - Рудаўка будзе адкрыты ў перыяд з 1
мая па 1 кастрычніка з 8.00 да 20.00 гадзін беларускага часу для
міжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем воднага
транспарту, які знаходзіцца ў іх асабістым карыстанні.
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь прапаноўвае,
каб у выпадку згоды з вышэйпададзеным Урада Рэспублікі Польшча гэта
нота і адказ на яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага
пераходу Лясная-Рудаўка на Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу
з даты атрымання ноты ў адказ.
Адначасова Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь мае
гонар прапанаваць, каб дата ўступлення Пагаднення ў сілу лічылася
датай адкрыцця пагранічнага пераходу Лясная-Рудаўка.
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь карыстаецца
выпадкам, каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы
Беларусь запэўненні ў сваёй высокай павазе.».
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча мае гонар
паведаміць, што Урад Рэспублікі Польшча выказвае згоду, каб згаданая
нота Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь і гэты адказ на
яе склалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Польшча і Урадам
Рэспублікі Беларусь аб адкрыцці пагранічнага пераходу Рудаўка-Лясная
на Аўгустоўскім канале, якое ўступіць у сілу з даты атрымання гэтай
ноты Беларускім бокам.
Адначасова Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча
звяртаецца з ласкавай просьбай аб перадачы інфармацыі аб даце
атрымання гэтай ноты Беларускім бокам з мэтай дакладнага ўсталявання
даты ўступлення ў сілу згаданага Пагаднення.
Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча карыстаецца
выпадкам, каб аднавіць Пасольству Рэспублікі Беларусь у Варшаве
запэўненні ў высокай павазе.
|