ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 24 января 2006 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэральным агенцтвам па культуры i кiнематаграфii Расiйскай Федэрацыi на 2006 год"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ПАМІЖ МІНІСТЭРСТВАМ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ФЕДЭРАЛЬНЫМ АГЕНЦТВАМ
ПА КУЛЬТУРЫ І КІНЕМАТАГРАФІІ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ НА
2006 ГОД

     Уступіў у сілу 24 студзеня 2006 года
     
     Міністэрства   культуры  Рэспублікі  Беларусь   і   Федэральнае
агенцтва па культуры і кінематаграфіі, якія далей называюцца Бакамі,
     грунтуючыся  на Пагадненні паміж Урадам Рэспублікі  Беларусь  і
Урадам  Расійскай  Федэрацыі аб супрацоўніцтве  ў  галіне  культуры,
адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года,
     жадаючы  развіваць  працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння  культур
Беларусі і Расіі,
     дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     Бакі  акажуць  садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні  акцыі
памяці, прысвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы (красавік).
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Бакі  пагадзіліся  правесці XV Міжнародны фестываль  мастацтваў
«Славянскі базар у Віцебску» (ліпень).
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     Бакі будуць садзейнічаць правядзенню абменных гастроляў творчай
моладзі Беларусі і Расіі ў рамках філарманічных абанементаў.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Бакі  будуць  садзейнічаць арганізацыі і правядзенню  гастроляў
драматычных  і  музычных  тэатраў, мастацкіх  калектываў  і  асобных
выканаўцаў.
     Бакі    акажуць    садзейнічанне   ў   арганізацыі    гастроляў
Нацыянальнага  акадэмічнага  тэатра  імя  Янкі  Купалы  ў  Расійскай
Федэрацыі.  Тэрміны,  умовы  і  месца правядзення  гастроляў  будуць
вызначацца Бакамі дадаткова ў рабочым парадку.
     Бакі  будуць  садзейнічаць удзелу тэатраў Беларусі  і  Расіі  ў
тэатральных  фестывалях, якія будуць праводзіцца на тэрыторыі  сваіх
краін.
     Бакі  прымуць  удзел  у  правядзенні Міжнароднага  тэлевізійна-
тэатральнага   фестывалю   «Фестываль   фестываляў»    (г.    Мінск,
кастрычнік).
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Бакі   будуць   развіваць  супрацоўніцтва  ў  галіне   народнай
творчасці  і  садзейнічаць усталяванню прамых сувязяў  паміж  дамамі
народнай творчасці і самадзейнымі калектывамі абедзвюх краін.
     Беларускі Бок інфармуе Расійскі Бок аб правядзенні на тэрыторыі
Беларусі Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў (г.  Мінск,
люты),    фестывалю   духавой   музыкі   «Беларускія   фанфары-2006»
(г.   Баранавічы,   май),  Міжнароднага  фестывалю   харэаграфічнага
мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, верасень).
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     Бакі  будуць  супрацоўнічаць у галіне бібліятэчнай  і  музейнай
справы, а таксама выставачнай дзейнасці.
     Бакі  акажуць  садзейнічанне  ў арганізацыі  выстаўкі  сучасных
мастакоў  Беларусі ў Цэнтры сучаснага мастацтва (г. Масква).  Умовы,
тэрміны   і   характар  экспанавання  будуць  агаворвацца  дадаткова
непасрэднымі арганізатарамі выстаўкі ў рабочым нарадку.
                                  
                              Артыкул 7
                                  
     Бакі  будуць спрыяць усталяванню прамых сувязяў паміж вышэйшымі
і   сярэднімі  спецыяльнымі  навучальнымі  ўстановамі   культуры   і
мастацтва абедзвюх краін, садзейнічаць абмену студэнтамі вышэйшых  і
навучэнцамі  сярэдніх спецыяльных навучальных  устаноў  па  творчых,
навучальных і навуковых напрамках.
     Бакі будуць ствараць умовы для павышэння кваліфікацыі і творчых
стажыровак  выкладчыкаў  вышэйшых навучальных  устаноў  і  навуковых
устаноў   культуры   і   мастацтва  абедзвюх   краін,   садзейнічаць
правядзенню  майстар-класаў  для моладзі  дзвюх  краін  па  асноўных
музычных спецыяльнасцях і мастацкай творчасці.
                                  
                              Артыкул 8
                                  
     Бакі    будуць    падтрымліваць   супрацоўніцтва    ў    галіне
кінавідэамастацтва.
     Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні Мінскага
міжнароднага  кінафестывалю «Лістапад-2006» (г. Мінск, лістапад),  у
рэалізацыі сумесных кінапраектаў.
                                  
                              Артыкул 9
                                  
     Бакі  будуць  падтрымліваць супрацоўніцтва  ў  галіне  аховы  і
рэстаўрацыі   гісторыка-культурнай  спадчыны,  садзейнічаць   абмену
спецыялістамі з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галіне.
                                  
                             Артыкул 10
                                  
     Бакі   будуць   працягваць  супрацоўніцтва  ў  рамках   Саюзнай
дзяржавы,  садзейнічаць  правядзенню  сумесных  мерапрыемстваў,  што
фінансуюцца з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2006 год.
                                  
                             Артыкул 11
                                  
     Бакі   дамовіліся,  што  культурны  абмен   паміж   імі   будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
     накіроўваючы Бок аплачвае выдаткі па міжнародным праездзе сваіх
калектываў,  дэлегацый і асобных выканаўцаў, па правозе рэквізіту  ў
абодва Бакі;
     прымаючы  Бок  аплачвае выдаткі па пражыванні  і  харчаванні  ў
адпаведнасці  з  зацверджанымі ў сваёй краіне нормамі,  транспартныя
выдаткі  на  тэрыторыі сваёй краіны згодна з праграмай  знаходжання,
прадастаўляе  канцэртныя пляцоўкі і выставачныя  залы  з  неабходным
тэхнічным   абслугоўваннем,   паслугі   тэхнічнага   і   дапаможнага
персаналу, забяспечвае ўсе віды рэкламы.
     Пры  абмене выстаўкамі з музейных фондаў і выстаўкамі сучаснага
мастацтва  ўмовы  іх  правядзення будуць  агаворвацца  дадаткова  іх
непасрэднымі арганізатарамі.
                                  
                             Артыкул 12
                                  
     Па  ўзаемнай  згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць  унесены
змяненнi і  дапаўненні, аформленыя пісьмова, якія  будуць  з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.
                                  
                             Артыкул 13
                                  
     Гэты  Пратакол не выключае магчымасці арганізацыі і правядзення
іншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасці Бакоў.
                                  
                             Артыкул 14
                                  
     Гэты Пратакол уступае ў сілу з моманту яго падпісання.
     Пратакол  падпісаны ў горадзе Маскве 24 студзеня  2006  года  ў
двух  экземплярах, кожны на беларускай і рускай мовах, прычым абодва
тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымі і маюць аднолькавую сілу.


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России